«Падчас бою ў Чорным моры». У ГУР заявілі, што першымі ў свеце знішчылі паветраную цэль з дапамогай марскога дрона
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У Галоўным упраўленні разведкі Украіны заявілі, што ўпершыню знішчылі паветраную цэль з дапамогай марскога дрона Magura V5.

У ГУР заявілі, што «ўпершыню ў свеце знішчылі паветраную цэль з дапамогай марскога дрона». Magura V5 была абсталяваная ракетным узбраеннем, адбылося гэта 31 снежня, заявілі ў ГУР.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество480p  СкоростьОбычная  

«Падчас бою ў Чорным моры ў раёне мыса Тарханкут часова акупаванага Крыма ў выніку выкарыстання ракет Р-73 SeeDragon знішчаны расійскі верталёт Мі-8», — гаворыцца ў паведамленні.

Пазней ГУР апублікавала, як сцвярджаецца, радыёперахоп размовы пілота другога верталёта. На запісе мужчынскі голас расказвае пра пашкоджанні.

«Быў удар — у мяне трапілі. Пуск з вады быў. Пасля гэтага была яшчэ адна ўспышка. Я яе ўжо не бачыў, куды яна пайшла, а першая проста ў мяне пайшла і выбухнула дзесьці побач — па верталёце адчуў, сякія-такія сістэмы адмовілі», — гучыць на запісе.

Ускосна тое, што адбылося, пацвердзіў звязаны з расійскай армейскай авіяцыяй тэлеграм-канал. Helicopterpilot напісаў, што «рана ці позна з такім падыходам гэта мусіла адбыцца і адбылося. Братам вечнага палёту…»