Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  2. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  3. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  4. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  5. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  6. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  7. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  8. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  11. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  12. «У мяне да Рамана няма ніякіх прэтэнзій». Юрый Зянковіч — пра сустрэчу з Пратасевічам, лёс Лукашэнкі і «сувенір з Беларусі»
  13. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  16. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  17. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  18. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
Читать по-русски


На мяжы Польшчы і Беларусі зноў з’явілася буферная зона. 13 чэрвеня ў 00.00 набыло моц распараджэнне, падпісанае кіраўніком МУС Польшчы Томашам Сямонякам, якое ўводзіць часовую забарону на знаходжанне на мяжы з Беларуссю.

У пограничного забора в Беловежском лесу, Польша, 3 июня 2024 года. Фото: Reuters
Ля памежнага плота ў Белавежскім лесе, Польшча, 3 чэрвеня 2024 года. Фота: Reuters

Забарона ахоплівае ўчастак больш чым 60 кіламетраў уздоўж мяжы. На ўчастку 44 кіламетры забарона дзейнічае на адлегласці 200 метраў ад лініі мяжы, а на ўчастку 16 кіламетраў — прыкладна на два кіламетры ад мяжы.

Забарона знаходзіцца на памежнай тэрыторыі будзе дзейнічаць 90 дзён з магчымасцю падаўжэння.

Як адзначылі ў МУС Польшчы, плошча забароненай зоны «не ўключае населеных пунктаў і пешаходных маршрутаў, каб наступствы ўведзеных абмежаванняў былі як мага менш цяжкімі для жыхароў, турыстаў і іншых асобаў, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць».

Нагадаем, у канцы траўня на польска-беларускай мяжы адбылося некалькі інцыдэнтаў з нападамі на супрацоўнікаў Памежнай службы Польшчы, адзін з іх праз некалькі дзён памёр.

Пра эскалацыю Варшава вырашыла вярнуць на мяжы з Беларуссю 200-метровую буферную зону, куды забаронена заходзіць староннім, — такая зона ўжо дзейнічала ў пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы ў 2021−2022 гадах.

Як тлумачыў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск, увядзенне буфернай зоны зноў дапаможа ўскладніць нелегальную перапраўку мігрантаў праз польска-беларускую мяжу і стварыць лепшыя ўмовы для працы польскіх памежных службаў.

Буферная зона мусіла з’явіцца на мяжы ўжо 4 чэрвеня, аднак яе ўвядзенне адклалі на некалькі дзён, каб параіцца з мясцовымі ўладамі, адміністрацыяй польскай часткі Белавежскага нацыянальнага парку і грамадскімі арганізацыямі.