Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  4. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  7. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  8. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  9. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  14. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  15. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
Читать по-русски


Польскія следчыя прыйшлі да высновы, што ракета, якая ў лістападзе мінулага года забіла двух чалавек у памежным Пшэводаве, была ўкраінскай. Пра гэта паведамляе Rzeczpospolita са спасылкай на прадстаўнікоў пракуратуры Польшчы.

Месца выбуху ракеты ў польскім Пшэводаве. 15 лістапада 2022 года. Фота: twitter.com/wolski_jaros

Ракета, якая выбухнула ў Пшэводаве 15 лістапада 2022 года і стала прычынай гібелі двух чалавек, належала ўкраінскай СПА — да такой высновы прыйшло следства.

У прыватнасці, удалося высветліць, што гэта быў боепрыпас мадэлі 5В55 ад зенітна-ракетнага комплексу С-300 расійскай вытворчасці. Спецыялістам таксама вядома, з якога пункту яго запусціла СПА Украіны (канкрэтнае месца ў публікацыі не называецца).

15 лістапада мінулага года захад Украіны зазнаў масіраваныя расійскія абстрэлы, у тым ліку быў удар па вугальнай электрастанцыі пада Львовам. Ракеты ўкраінскай СПА запускаліся парамі для павышэння эфектыўнасці — адна пабіла цэль, іншая працягвала ляцець «пустой».

— У такой сітуацыі, калі ракета знаходзіцца на пэўнай вышыні, наяўныя ў ёй механізмы павінныя прывесці да яе самазнішчэння. Гэтага не адбылося. Мы не ведаем чаму, — расказалі крыніцы выдання, знаёмыя з вынікамі расследавання.

У пракуратуры Польшчы выключылі версію, што ракета магла быць расійскай. Рэч у тым, што такі снарад мае далёкасць ад 75 да 90 км, і ні адна ракета не змагла б дасягнуць Пшэводава з той адлегласці, на якой знаходзіліся пазіцыі РФ.

Следчыя таксама ўпэўненыя, што боепрыпас не быў запушчаны з Беларусі. Нават калі дапусціць, што расійскія батарэі размяшчаліся ў нашай краіне, ад таго месца, дзе яны маглі знаходзіцца, да Пшэводава — 150 км па прамой. Акрамя таго, паводле інфармацыі польскіх экспэртаў, у расійскіх войскаў няма ракет такога тыпу ў Беларусі.

Паводле звестак выдання, украінскі бок не супрацоўнічае з польскім следствам і пакуль не перадаў ніякіх матэрыялаў.

Тым не менш прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Польшчы Лукаш Лапчыньскі заявіў, што ведамства накіравала запыт наконт прававой дапамогі Украіне і чакае адказу.

— На гэтым этапе следчыя дзеянні на польскай тэрыторыі вычарпаныя, — дадаў ён.

Выбух у польскай вёсцы Пшэводаў

Нагадаем, 15 лістапада 2022 года ў Польшчы ў выніку выбуху ў вёсцы Пшэводаў пад Люблінам, размешчанай на мяжы з Украінай, загінулі два чалавекі на мясцовай ферме.

У той жа дзень Associated Press паведаміла са спасылкай на ананімную крыніцу ў амерыканскай разведцы, што расійскія ракеты перасеклі мяжу Польшчы, у выніку чаго загінулі два чалавекі. На наступны дзень Associated Press апублікавала абвяржэнне гэтага, паведаміўшы са спасылкай на крыніцы, што ракета, якая ўпала на тэрыторыі Польшчы, магла быць запушчаная з Украіны.

Мінабароны Расіі назвала правакацыяй заявы польскіх СМІ і афіцыйных асобаў пра падзенне расійскіх ракет у Пшэводаве. У ведамстве сказалі, што ўдараў расійскімі сродкамі паражэння побач з украінска-польскай мяжой не было.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што падзенне ракеты — няшчасны выпадак.

«Паводле наяўнай інфармацыі, гэта была старая ракета С-300, вырабленая яшчэ ў СССР. І няма ўказанняў на тое, што яна была выпушчаная расійскім бокам. Мяркуючы з усяго, яна была выпушчаная ўкраінскай СПА і, на жаль, няўдала звалілася на нашую тэрыторыю», — сказаў прэзідэнт Польшчы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаў упэўненасць, што ракета, якая звалілася ў Польшчы, была не ўкраінскай. «Я не сумняваюся, што гэта была не нашая ракета», — заявіў ён 16 лістапада падчас прэс-канферэнцыі ўкраінскім СМІ, якую транслявалі ў эфіры тэлемарафону.

Чытайце таксама