Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  2. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  3. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  4. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  5. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  6. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  9. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  10. Успехи на фронте для Путина важнее, чем экономические и социальные проблемы в России — эксперты
  11. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
Читать по-русски


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган перадаў Украіне пяцярых камандзіраў, якія абаранялі «Азоўсталь». Сярод іх — камандзір і намеснік камандзіра палка «Азоў», які прызнаны ў Расіі тэрарыстычнай арганізацыяй. Згодна з дамоўленасцямі пра абмен палоннымі, гэтыя камандзіры мусілі знаходзіцца ў Турцыі да канца ваенных дзеянняў. Крэмль заявіў, што гэта парушэнне дамоўленасцяў, якое «нікога не ўпрыгожвае», але разам з тым дадаў, што «ўсё разумее». Чаму Эрдаган пайшоў на такі крок і не пабаяўся рэакцыі Расіі? «Люстэрка» спытала ў расійскага палітолага Абаса Галямава.

Президент Турции Реджеп Тайип Эрдоган обращается к своим сторонникам после предварительных результатов экзитпола во втором туре президентских выборов в Стамбуле, Турция, 28 мая 2023 года. Фото: Reuters
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган звяртаецца да сваіх прыхільнікаў пасля папярэдніх вынікаў экзітполу ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Стамбуле, Турцыя, 28 траўня 2023 года. Фота: Reuters

Турцыя публічна дэманструе падтрымку Украіне яшчэ з 2014 года, ужо тады турэцкі прэзідэнт заняў адназначную пазіцыю што да пытання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Тым не менш працягваецца актыўнае, хай і ў цені, супрацоўніцтва Анкары з Масквой, галоўным чынам у сферы паставак у Расію заходніх тавараў, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Паводле Абаса Галямава, вяртанне Кіеву пяцярых паланёных у Марыупалі камандзіраў — гэта спроба Рэджэпа Эрдагана прадэманстраваць, на чыім баку ён усё ж такі знаходзіцца.

— Эрдаган разумее, што Пуцін прайграе, і спрабуе мінімізаваць страты, звязаныя з дамоўленасцямі і супрацоўніцтвам з ім. Турцыя спрабуе ўбудавацца ў постпуцінскі свет, — кажа палітолаг. — У гэтым сэнсе Эрдаган — флюгер, ён індыкатар таго, куды схіляюцца кан’юнктуршчыкі. Ён жа ведае, што за ім ёсць грахі — паралельны імпарт, дзякуючы якому ў Расіі дагэтуль ёсць ракеты. Значная частка кантрабанды ідзе праз Турцыю. Калі Расія ўсё роўна прайграе, то навошта лічыцца наступным ворагам вольнага свету? Амерыка, Украіна і ўся антыпуцінская кааліцыя, якая цяпер сфармавалася, — гэта магутная сіла. Навошта Эрдагану чакаць, калі яны павернуцца да яго са словамі: «А цяпер будзем разбірацца з тымі, хто падтрымліваў Пуціна»? Лепш аказацца ў лагеры тых, хто будзе разварочвацца.

Паводле Абаса Галямава, рэакцыя афіцыйнага Крамля на навіну пра вяртанне ва Украіну пяці камандзіраў з Марыупаля была прадказальнай. І тым не менш прэзідэнт Турцыі наважыўся на публічную падтрымку Украіны, бо Расіі няма чым яму адказаць.

— Ён мяркуе, што Пуцін ужо не той гулец, чыё меркаванне важнае. Эрдаган з тых, хто паважае сілу, ён вельмі цынічны чалавек, — разважае Абас Галямаў. — Пакуль ты моцны — ты мне патрэбны, і я буду з табой лічыцца. А калі ты аслабеў, то гора пераможаным.

Варыянтаў адэкватнага адказу ў Расіі цяпер няма, і гэта разумеюць у Анкары, лічыць Абас Галямаў:

— Вядома, яны цяпер будуць спрабаваць неяк адпомсціць, бо гэта сапраўды выглядае ганебна. Але, відавочна, іх магчымасці цяпер абмежаваныя. Прымаючы гэтае рашэнне, Эрдаган, безумоўна, пралічваў рэакцыю Масквы. І вырашыў, што плюсаў у выніку гэтага дзеяння ён атрымае больш, чым мінусаў.

Чытайце таксама