Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Джо Байдена диагностировали агрессивную форму рака в поздней стадии
  2. Улады збіраюцца ўвесці валютнае абмежаванне для насельніцтва. Каго яно можа закрануць
  3. Катастрофа: у краіне рэкордна абмялелі рэкі, Прыпяць упершыню за некалькі дзясяткаў гадоў не выйшла з берагоў — да чаго гэта прывядзе
  4. Чыноўнікаў папярэджвалі — яны стварылі пастку праз «унікальную аперацыю» па цэнах. Дружалюбныя Мінску эксперты пацвердзілі — ірванула
  5. Кремль заявил о готовности воевать до нужного ему результата, большинство военных разделяют эту позицию — эксперты о настроениях в РФ
  6. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина
  7. Пасаду прэзідэнта Беларусі хацелі ўвесці яшчэ ў СССР, але Лукашэнка «тапіў» галоўнага прэтэндэнта, абвінавачваючы ў дыктатуры. Вось хто гэта быў
  8. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз
  9. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  10. Что остановило падение доллара ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  12. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  13. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  14. Мінчанка апублікавала ў TikTok «крык душы» пра тое, што ў яе забіраюць дзяцей па наводцы школы. Улады пракаментавалі
  15. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  16. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
Читать по-русски


Галівудскі рэжысёр Джэймс Кэмеран, які зняў культавы фільм «Тытанік» і мноства разоў апускаўся на вялікую глыбіню, сказаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі, што адразу пасля знікнення батыскафа «Тытан» западозрыў найгоршае. Рэжысёр таксама паведаміў, што кампанію OceanGate, якая арганізавала апусканне, неаднаразова папярэджвалі пра небяспеку экспедыцый да затанулага «Тытаніка».

Батискаф, отправившейся к "Титанику". Фото: Reuters
Батыскаф, які адправіўся да «Тытаніка». Фота: Reuters

Батыскаф «Тытан», на борце якога знаходзілася пяць чалавек, перастаў выходзіць на сувязь праз 1 гадзіну і 45 хвілін пасля пачатку місіі ў мінулую нядзелю. Пошукавая аперацыя працягвалася да вечара 22 чэрвеня, калі ў моры, непадалёк ад месца гібелі «Тытаніка», былі знойдзеныя абломкі батыскафа. Эксперты лічаць, што апарат разбурыўся пад цяжарам вады, увесь экіпаж загінуў.

Кэмеран, які сам апускаўся да каркаса «Тытаніка» 33 разы, кажа, што карціна таго, што адбылося, была яму зразумелая з самага пачатку.

«Я нутром адчуваў, што адбылося. Калі адмовіла электроніка падлодкі, выйшла з ладу яе сістэма сувязі і адначасова выйшаў з ладу транспондар сачэння — падлодка знікла», — кажа Кэмеран.

Рэжысёр расказаў, што абзваніў свае кантакты сярод падводнікаў і праз гадзіну склаў поўнае ўяўленне пра тое, што здарылася.

«Яны апускаліся, іх мэтай было спусціцца на глыбіню 3800 метраў, на адзнацы 3500 м з імі знікла сувязь і адключылася сістэма сачэння. Я адразу сказаў, што страта абедзвюх сістэм можа быць толькі вынікам нейкай каласальнай катастрофы», — успамінае Джэймс Кэмеран.

Паводле яго словаў, першая думка была менавіта пра тое, што капсулу магло раздушыць завялікім ціскам вады.

Цяпер гэта і ёсць асноўная версія гібелі «Тытана». Эксперты выкарыстоўваюць для апісання гэтай з’явы тэрмін «імплозія».

У чацвер афіцыйны прадстаўнік ВМС ЗША паведаміў журналістам, што неўзабаве пасля таго, як «Тытан» страціў кантакт з паверхняй, Ваенна-марскі флот знайшоў «акустычныя анамаліі [то-бок шум], адпаведныя імплозіі».

Гэтая інфармацыя была перададзеная групе берагавой аховы ЗША, якая з яе дапамогай спрабавала звузіць радыус зоны пошуку.

Кэмеран сказаў Бі-бі-сі, што для яго мінулы тыдзень «нагадваў доўгі кашмарны спектакль, калі працягваецца мітусня з бясконцымі размовамі пра стукі, кісларод і пра ўсё астатняе».

«Я ведаў, што батыскаф знаходзіцца роўна пад тым месцам, адкуль апошні раз паступалі звестакі пра яго глыбіню і месцазнаходжанне. Менавіта там яго і знайшлі», — кажа рэжысёр.

Ён звяртае ўвагу на тое, што «Тытан» знайшлі вельмі хутка толькі пасля таго, як у чацвер быў разгорнуты дыстанцыйна кіраваны падводны апарат Victor 6000.

«OceanGate ігнаравалі папярэджанні»

Паводле Кэмерана, у гібелі «Тытана», які спусціўся паглядзець на трагедыю «Тытаніка», ёсць «жудасная іронія». Да гэтага рэжысёр казаў у тэлевізійных інтэрв'ю, што капітана «Тытаніка» неаднаразова папярэджвалі пра небяспеку айсбергаў, але ён гэтыя папярэджанні праігнараваў.

Цяпер, сцвярджае рэжысёр, гісторыя паўтарылася, бо кампанію OceanGate, якой належаў «Тытан», папярэджвалі, што яна, як гаварылася ў адной калектыўнай заяве, «ідзе шляхам катастрофы».

«Цяпер у нас ёсць яшчэ адно крушэнне, якое адбылося, на жаль, праз тую ж памылку — ігнараванне папярэджанняў», — сказаў Кэмеран.

Галівудскі рэжысёр не першы, хто кажа пра сумневы ў бяспецы падводных экспедыцый OceanGate. У прыватнасці, у распараджэнне The New York Times трапіў ліст, напісаны ў OceanGate Таварыствам марскіх тэхналогій (MTS), — у ім гаворыцца, што «эксперыменты кампаніі могуць прывесці да негатыўных наступстваў».

Паводле Джэймса Кэмерана, за апошні перыяд з кампаніі звольнілася некалькі супрацоўнікаў.

З судовых дакументаў, звязаных з іншай справай, вынікае, што адзін з былых супрацоўнікаў OceanGate папярэджваў пра патэнцыйныя праблемы з бяспекай батыскафа яшчэ ў 2018 годзе.

Таксама заклапочанасць тэхнічнымі крытэрамі OceanGate прысутнічае ў адной са справаздач інспекцыі за подпісам дырэктара кампаніі па кантролі за ажыццяўленнем марскіх аперацый Дэвіда Лохрыджа.

Джэймс Кэмеран вядомы сваёй любоўю да падводнага свету. Ён апускаўся не толькі да месца гібелі «Тытаніка», але і ў Марыянскую ўпадзіну, у самы глыбокі пункт Сусветнага акіяна. Значная частка дзеяння яго апошняга фільма «Аватар: шлях вады» (Avatar: The Way of Water) адбываецца пад вадой.