Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу ў дачыненні да пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Ахмад Хана, суддзяў Міжнароднага крымінальнага суда Тамока Аканэ, Разарыа Сальваторэ Айталы і Серхіа Херарда Угальдэ Гадзінэса. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага ведамства. Там лічаць, што яны не мелі права выдаваць ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Здание Международного уголовного суда в Гааге. Фото: пресс-служба МУС
Будынак Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе. Фота: прэс-служба МКС

У СК заявілі, што пракурор Міжнароднага крымінальнага суда ў рамках крымінальнага расследавання скіраваў хадайніцтва, а суддзі на яго падставе «вынеслі незаконныя рашэнні пра арышт прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і ўпаўнаважанага пры прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па правах дзіцяці».

«Крымінальны пераслед мае загадзя незаконны характар, бо падставаў для прыцягнення да крымінальнай адказнасці няма», — заявілі ў СК. Там адзначылі, што «кіраўнікі дзяржаваў карыстаюцца абсалютным імунітэтам ад юрысдыкцыі замежных дзяржаваў».

У дзеяннях пракурора Міжнароднага крымінальнага суда расійскія следчыя ўгледзелі прыкметы «прыцягнення заведама невінаватага да крымінальнай адказнасці, спалучанае з незаконным абвінавачаннем асобы ў здзяйсненні цяжкага або асабліва цяжкага злачынства, а таксама падрыхтоўка да нападу на прадстаўніка замежнай дзяржавы, які карыстаецца міжнароднай абаронай, з мэтай ускладнення міжнародных адносін». У дзеяннях суддзяў — прыкметы «загадзя незаконнага заключэння пад варту, а таксама падрыхтоўка да нападу на прадстаўніка замежнай дзяржавы, які карыстаецца міжнароднай абаронай, з мэтай ускладнення міжнародных адносін».

Нагадаем, што 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Таксама ордар быў выдадзены на імя ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Пуцін і Львова-Бялова, як мяркуецца, нясуць адказнасць за ваеннае злачынства — незаконную дэпартацыю дзяцей і іх незаконнае перамяшчэнне з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі. Вываз украінскіх дзяцей на тэрыторыю Расіі лічыцца ваенным злачынствам, заявіла незалежная міжнародная камісія па расследаванні парушэнняў ва Украіне, заснаваная Саветам ААН па правах чалавека.