Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  2. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
  3. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  4. Путин утвердил состав делегации России для переговоров с Украиной в Стамбуле
  5. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  6. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  7. Россия ускоренными темпами наращивает свою военную группировку, несмотря на значительные потери в Украине. В ISW рассказали, с какой целью
  8. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  11. «Не здзіўляе іх учынак. Палохае рэакцыя дарослых». Меркаванне пра скандал з падлеткамі, якія паказалі сярэдні палец салюту
  12. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  13. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  14. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  15. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  16. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  17. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
Читать по-русски


У Міністэрстве абароны Расіі заявілі, што масіраваны ўдар па Украіне ў ноч на 9 сакавіка нанеслі «ў адказ на арганізаваныя 2 сакавіка кіеўскім рэжымам тэрарыстычныя акцыі ў Бранскай вобласці».

Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Выратавальныя працы пасля ракетнай атакі ў ноч на 9 сакавіка. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

— Высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці паветранага, марскога і наземнага базавання, у тым ліку гіпергукавым ракетным комплексам «Кінжал», нанесеныя ўдары па ключавых элементах ваеннай інфраструктуры Украіны, прадпрыемствах абаронна-прамысловага комплексу, а таксама аб’ектах энергетыкі, якія забяспечваюць іх. Мэта ўдару дасягнутая. Усе прызначаныя аб’екты пабітыя, — заявілі ў расійскім Мінабароны.

У ведамстве сцвярджаюць, што білі па месцах базавання ўдарных беспілотных лётных апаратаў, сарвалі перакідванне рэзерваў і перавозку замежнага ўзбраення, а таксама вывелі з ладу вытворчыя магутнасці па рамонце ваеннай тэхнікі і вытворчасці боепрыпасаў.

Ва Украіне расказалі, што ўдар наносіўся па аб’ектах крытычнай інфраструктуры. У выніку былі пашкоджаныя тры ЦЭЦ, цалкам абясточаная Запарожская АЭС. Загінулі прынамсі шэсць мірных жыхароў.

Нагадаем, 2 сакавіка з’явіліся паведамленні, што на тэрыторыю Бранскай вобласці пранікла ўкраінская дыверсійная група. Распаўсюджвалася супярэчлівая інфармацыя, што дыверсанты ўзялі закладнікаў (называліся дзве розныя вёскі), узарвалі ў адной з вёсак электрападстанцыю і газавую станцыю. Аднак мясцовыя ўлады інфармацыі пра закладнікаў не пацвердзілі.

Адказнасць за атаку на сябе ўзялі прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпуса (падраздзяленне расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну). На распаўсюджаным відэа яны заявілі, што не ваююць з цывільнымі і не забіваюць бяззбройных, а на тэрыторыю РФ «прыйшлі вызваляць», і заклікалі брацца за зброю і «змагацца з пуцінскім крывавым крамлёўскім рэжымам».

Увечары ФСБ паведаміла, што «вылазкі» ўкраінскіх дыверсантаў у Клімаўскім раёне Бранскай вобласці былі спыненыя, «праціўнік выціснуты на тэрыторыю Украіны, дзе па ім нанесены масіраваны артылерыйскі ўдар».

Следчы камітэт Расіі распачаў некалькі крымінальных справаў па фактах здзяйснення тэрарыстычнага акту, замаху на жыццё супрацоўнікаў праваахоўных органаў і знішчэння маёмасці.