Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  2. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  3. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  4. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


У сеціве распаўсюджваюцца відэа, запісаныя ў Бранскай вобласці. На ім мужчыны ў вайсковай форме заяўляюць, што гэта прадстаўнікі Рускага добраахвотніцкага корпуса (падраздзяленне расійскіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну) зайшлі на тэрыторыю Расіі.

— Мы не ваюем з цывільнымі, не забіваем бяззбройных, майце гэта на ўвазе. Цяпер прыйшоў час звычайным грамадзянам Расіі зразумець, што яны не рабы. Падымайце бунт, змагайцеся, — кажа на першым відэа адзін з мужчын, стоячы на ганку, як відаць з шыльды, фельчарска-акушэрскага пункта ў Любячанах.

На другім відэа мужчыны стаяць на фоне паштовага аддзялення. Яны таксама кажуць, што яны байцы Рускага добраахвотніцкага корпуса.

— Мы прыйшлі сюды не як ДРГ, а як вызваленчая армія на сваю родную зямлю. У адрозненне ад пуцінскага войска — катаў і гвалтаўнікоў, — мы не ваюем з мірнымі грамадзянамі, — кажа адзін з іх. Пры гэтым на фоне чуваць стрэлы.

Мужчына таксама кажа, што яны «прыйшлі вызваляць», і заклікае брацца за зброю, каб «змагацца з пуцінскім крывавым крамлёўскім рэжымам».

У тэлеграм-канале Рускага добраахвотніцкага корпуса апублікаваны пост з заклікам не верыць заявам прапагандыстаў, што ўкраінская ДРГ «узяла закладнікаў, забіла дзяцей»: «Рускі добраахвотніцкі корпус прыйшоў у Бранскую вобласць, каб паказаць суайчыннікам, што надзея ёсць, што свабодныя рускія людзі са зброяй у руках могуць змагацца з рэжымам».

Што здарылася

Сёння губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз паведаміў, што на тэрыторыю рэгіёна з Украіны зайшла дыверсійная група. Паводле інфармацыі расійскіх тэлеграм-каналаў і СМІ, дыверсанты зайшлі ў вёскі Любячане і Сушаны, узялі ў закладнікі некалькі чалавек. У Сушанах былі падарваныя электрападстанцыя і газавая станцыя.

«У памежным Клімаўскім раёне Бранскай вобласці ФСБ Расіі і прыдадзенымі сіламі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі праводзяцца мерапрыемствы для знішчэння ўзброеных украінскіх нацыяналістаў, якія парушылі дзяржаўную мяжу», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве ФСБ Расіі.

Як адрэагавалі Украіна і Расія

Ва ўкраінскім Генштабе ў адказ на інфармацыю пра ўкраінскую ДРГ у Бранскай вобласці заявілі, што УСУ вядуць баявыя дзеянні выключна на тэрыторыі Украіны.

«Усё, што адбываецца на Расіі — гэта супраціў мясцовага насельніцтва пуцінскаму тэрарыстычнаму рэжыму, невыкананне мераў пажарнай бяспекі або іншыя прычыны, якія не залежаць ад УСУ. У прыватнасці, паведамленні ў інтэрнэце пра падзеі на Браншчыне — дзёрзкая маскоўская правакацыя», — заявілі ў Генштабе ў каментары «Бабелю».

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк напісаў у твітары, што гэта «класічная правакацыя»:

«Расія хоча спалохаць сваіх, каб за год вайны хоць неяк апраўдаць напад на іншую краіну і беднасць, якая расце. Між тым партызанскі рух у Расіі робіцца больш моцным і агрэсіўным. Бойцеся сваіх партызан…» — піша Падаляк.

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў тэрарыстычнай атакай тое, што адбываецца ў Бранскай вобласці, заявіўшы, што «цяпер прымаюцца меры для знішчэння гэтых тэрарыстаў».

— Дэталі будуць, натуральна, усе правярацца, расследавацца, трэба дакладна высветліць, хто гэта [здзейсніў], — заявіў Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці звязвае Крэмль дзеянні дыверсантаў з украінскімі ўладамі.

Пуцін у сувязі з сітуацыяй у Бранскай вобласці адмяніў запланаваную на сёння паездку ў Стаўрапольскі край. Трэцяга сакавіка расійскі прэзідэнт правядзе паседжанне Савета бяспекі РФ.