Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Украінская армія прызнала, што яе войскі выведзеныя з Салядара. Пра гэта паведамляе France24 са спасылкай на спікера Усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргея Чараватага.

Дым поднимается после ударов по прифронтовому городу Соледар вов ремя наступления российских войск, вид из Бахмута, Украина, 5 января 2023 г. Фото: Reuters
Дым падымаецца пасля ўдараў па прыфрантавым горадзе Салядар падчас наступу расійскіх войскаў, від з Бахмута, Украіна, 5 студзеня 2023 г. Фота: Reuters

«Пасля месяцаў лютых баёў, у тым ліку цягам апошніх тыдняў, Узброеныя сілы Украіны пакінулі [Салядар] і адступілі на ўскраіны на загадзя падрыхтаваныя пазіцыі», — заявіў Сяргей Чараваты. Ён адмовіўся сказаць, калі менавіта адбылося адступленне.

У каментары «Суспільному» Чараваты расказаў, што рашэнне выйсці з Салядара было прынятае «для захавання жыццяў асабовага складу». Войскі адышлі на загадзя падрыхтаваныя рубяжы пасля выканання пастаўленай ім задачы: не далі расійскім войскам прарвацца на Данецкім напрамку і знясілілі расійскія сілы.

«Аднак лінія фронту была выраўнаваная: ні акружэння, ні ўзяцця ў палон (нашых войскаў) не было. Мы не можам сабе дазволіць такую раскошу, якую дазваляе наш вораг, проста кідаць байцоў на забой. Стараемся манеўраваць, біць агнём, выкарыстоўваць тактыку малых груп, каб максімальна знясіліць ворага», — дадаў прадстаўнік Генштаба УСУ.

Раней разведка Вялікабрытаніі паведамляла, што сілы УСУ, хутчэй за ўсё, былі выведзеныя з Салядара да канца 16 студзеня. Там адзначалі, што горад перайшоў пад кантроль ПВК Вагнера, а ўкраінскія сілы, імаверна, усталявалі новыя абарончыя рубяжы ў ваколіцах Бахмута.

Жорсткія баі за Салядар ішлі са жніўня 2022 года. Пра поўны захоп горада Міністэрства абароны Расіі заявіла 13 студзеня. Аднак ва Украіне гэта абверглі.

Украінскі бок заяўляў, што расіяне кідаюць на штурм горада велізарныя чалавечыя рэсурсы. Як адзначала намесніца міністра абароны Ганна Маляр, подступы да горада фактычна засеяныя целамі забітых расійскіх вайскоўцаў, але расіяне працягваюць наступаць «проста па целах сваіх загінулых байцоў».