Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  2. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  3. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  4. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
  5. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  6. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  7. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  8. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  9. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  10. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  11. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  12. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
Читать по-русски


Пракуратура Брэстчыны паведаміла 13 студзеня, што вынесены прысуд 44-гадоваму жыхару Іванава — 5,5 года пазбаўлення волі і штраф на 2,1 мільёна рублёў за «наўмысныя злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці». Раней за свае данаты ён ужо заплаціў беларускім дзяржустановам 600 тысяч даляраў. Завуць асуджанага Аляксандр Дарагакупец. Media-Polesye расказвае, што ўдалося даведацца пра яго біяграфію.

Александр Дорогокупец. Фото: «ВКонтакте»
Аляксандр Дарагакупец. Фота: «ВКонтакте»

Аляксандр Дарагакупец нарадзіўся 44 гады таму ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Паводле звестак ініцыятывы групы лічбавай разведкі, у Беларусі няма іншага чалавека такога ўзросту з такім імем і сям’ёй.

Як паведамляе BELPOL, у перыяд з 2002-га да 2008 года Аляксандр працаваў інжынерам-сістэматэхнікам у кампаніі «Конфи», што займалася оптавым продажам мясных вырабаў. З 2008-га да 2010 года ён працаваў ва ўніверсітэце МІПСА, а з 2013 года лічыўся прыватным прадпрымальнікам. Падрабязнейшая інфармацыя пра яго кар’еру адсутнічае.

Александр Дорогокупец с женой Марией. Фото с его страницы во «ВКонтакте»
Аляксандр Дарагакупец з жонкай Марыяй. Фота з яго старонкі «ВКонтакте»

У Аляксандра ёсць жонка і двое дзяцей, якія жывуць у Іванаве.

Дарагакупца затрымалі не пазней за жнівень 2024 года. Яго абвінавачвалі па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (Дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, скіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці);
  • ч. 3 арт. 361−1 (Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання з мэтай здзяйснення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці);
  • ч. 1, ч. 2 арт. 361−2 (Фінансаванне заведамага забяспеннчая экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна);
  • ч. 1, ч. 2 арт. 361−4 (Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • ч. 2 арт. 361−3 (Фінансаванне вярбоўкі, навучання, іншай падрыхтоўкі і выкарыстання жыхароў Беларусі для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні аднаго з праціўнікаў, узброеных канфліктах і ваенных дзеяннях пры адсутнасці прыкмет наёмніцтва).

За ўсё гэта яму пагражала да 12 гадоў калоніі, адзначае выданне.

Нагадаем, у пракуратуры паведамлялі, што падчас расследавання крымінальнай справы мужчына «добраахвотна пералічыў» некалькім дзяржустановам 600 тысяч даляраў.

Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.