Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  6. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
Читать по-русски


/

Не ўсе гісторыі кахання добра заканчваюцца. Часам пасля расстання мужчыны патрабуюць у былых дзяўчат вярнуць усё, што падаравалі ім у перыяд адносін. Напрыклад, тэлефон, упрыгожанні. Пагражаюць заявай у міліцыю, судом і непрыемнасцямі. Але ці мусіць экс-каханая аддаваць прэзенты? Спыталі ў юрыста.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: pixabay.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Юрыст сэрвісу бясплатнай і ананімнай юрыдычнай дапамогі Legalhub.help тлумачыць: паміж людзьмі, якія былі ў рамантычных адносінах і рабілі ў гэты перыяд адно аднаму падарункі, мае месца дамова дарэння.

— Згодна з ёю адзін бок (дарца) бязвыплатна перадае ці абавязваецца перадаць ва ўласнасць іншаму (абдоранаму) рэч — альбо вызваляе ці абавязваецца вызваліць абдоранага ад маёмаснага абавязання перад сабой ці трэцяй асобай. Гэта прапісана ў п. 1 арт. 543 Грамадзянскага кодэкса, — кажа суразмоўца.

Паводле спецыяліста, асноўныя прыкметы дамовы дарэння — бязвыплатнасьць і аднабаковы характар. Гэта значыць, што абавязанні паводле дамовы прадугледжаныя толькі для аднаго з удзельнікаў — дарцы. Ён мусіць перадаць рэч, маёмасныя правы ці вызваліць ад якіх-кольвек абавязанняў таго, каму ён нешта прэзентуе. Пры гэтым абдораны не абавязаны даваць наўзамен нешта эквівалентнае.

У п. 1 арт. 549 Грамадзянскага кодэкса гаворыцца, што ёсць толькі дзве акалічнасці, у якіх дарца мае права скасаваць дарэнне. Гэта калі абдораны:

  • здзейсніў замах на яго жыццё, жыццё каго-небудзь з яго сямейнікаў ці блізкіх сваякоў;
  • наўмысна нанёс дарцу цялесныя пашкоджанні.

Дамова дарэння можа быць як пісьмовай, так і вуснай. Паміж людзьмі ў адносінах ён у большасці выпадкаў вусны, кажа юрыст. Нягледзячы на гэта, калі былы партнёр запатрабуе вярнуць яго падарункі, закон часцей за ўсё стане на бок таго, каму ён гэтыя рэчы прэзентаваў.

— Такім чынам, атрымаўшы ў дар упрыгожанні, дарагія гаджэты, вяртаць іх пасля спынення адносін не трэба, — кажа суразмоўца.

Аднак, адзначае спецыяліст, каб лішні раз не марнаваць час і нервы, калі партнёр вам нешта дорыць, забяспечце сябе доказамі.

— Напрыклад, захоўвайце перапіску з ім, рабіце фатаграфіі перадачы падарунка, фіксуйце нагоду для ўручэння прэзента і гэтак далей, — рэкамендуе юрыст.

Чытайце таксама