Былую палітзняволеную з Гродна Наталлю Антонаву пачалі паўторна судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Справу разглядае суддзя Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Козел. Жанчыну абвінавачваюць па ч. 2 арт. 367 (Паклёп на Лукашэнку) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Наталля Антонава вясной 2023 года была асуджаная за ўдзел у пратэсных акцыях (ч.1 арт. 342 КК) на тры гады «хатняй хіміі». Узімку жанчыну затрымалі падчас рэйду сілавікоў, пасля чаго змясцілі ў СІЗА.