Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  10. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Літва падала ў Еўрапейскую камісію просьбу прааналізаваць рашэнне Венгрыі спрасціць працэдуру ўезду для грамадзян Расіі і Беларусі, сцвярджаючы, што гэты крок пагражае бяспецы Еўрапейскага саюза. Кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта назваў гэтыя абвінавачанні «дзіцячай хлуснёй».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

«Узнавілася балтыйская прапагандысцкая кампанія супраць нашай краіны, гэтым разам у сувязі з тым, што ў праграму „Нацыянальная карта“, акрамя грамадзян шэрагу іншых краін, уключаныя таксама грамадзяне Расіі і Беларусі. І гэтым мы ставім пад пагрозу бяспеку Шэнгенскай зоны, сцвярджаюць краіны Балтыі. Гэта дзіцячая хлусня», — напісаў Сіярта ў Facebook.

Ён адзначыў, што грамадзяне Беларусі і Расіі «па-ранейшаму могуць заязджаць у Венгрыю і, такім чынам, на тэрыторыю Шэнгенскай зоны толькі з візай, а від на жыхарства яны могуць атрымаць толькі ў парадку, прадугледжаным заканадаўствам».

Сіярта нагадаў, што, згодна з еўрапейскімі правіламі, правядзенне такіх працэдур і выдача віду на жыхарства ўваходзіць у нацыянальную кампетэнцыю і такое права маюць таксама ўлады Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Раней Венгрыя пашырыла дзеянне аднаго з тыпаў віду на жыхарства — «Нацыянальнай карты» (Nemzeti Kártyával) — на грамадзян Беларусі і Расіі. Адпаведнае рашэнне ўрад краіны прыняў 8 ліпеня.

Раней дзеянне праграмы распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі і Украіны. З 9 ліпеня «нацыянальнай картай» могуць карыстацца грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

«Нацыянальная карта» прадугледжвае спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Венгрыі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца на працу ў любых галінах (не толькі там, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў) і прывезці з сабой сям’ю. Карта выдаецца на два гады, але можа падаўжацца неабмежаваную колькасць разоў. Для падаўжэння не трэба здаваць тэст на культурныя веды. Праз тры гады ўладальнік карты можа атрымаць пастаянны від на жыхарства.

Гэтае рашэнне Венгрыі выклікала неадназначную рэакцыю ў ЕС. 30 ліпеня газета Financial Times паведаміла пра ліст лідара Еўрапейскай народнай партыі Манфрэда Вебера кіраўніку Еўрарады Шарлю Мішэлю, дзе змяшчацца заклік паўплываць на Венгрыю ў гэтым пытанні. Вебер падкрэсліў, што гэты крок дазволіць расіянам, якія не прайшлі праверкі, бесперашкодна падарожнічаць па большай частцы Еўрасаюза.

Кіраўнік МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс у той жа дзень заявіў, што Літва «непрыемна здзіўленая» паведамленнямі пра спрашчэнне ўезду ў Венгрыю для грамадзян Расіі і Беларусі. Гэта «дазволіць ім свабодна ўязджаць і перасоўвацца ў межах Шэнгенскай зоны».

— На думку Літвы, гэты крок Венгрыі — вельмі сур’ёзная пагроза бяспецы Шэнгенскай зоны і многіх еўрапейскіх краін, таму на яго неабходна адрэагаваць на ўзроўні ЕС, — сказаў ён у каментары для BNS.

Прадстаўніца Еўракамісіі Аніта Хіпер на брыфінгу паведаміла, што ЕК чакае ад Венгрыі тлумачэнняў па гэтым пытанні.