Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  2. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  3. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  4. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  5. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  6. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  7. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  8. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  9. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  10. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  11. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  12. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  13. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  14. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
Читать по-русски


Еўракамісія чакае ад Венгрыі тлумачэнняў адносна пашырэння аднаго з тыпаў віду на жыхарства — «нацыянальнай карты» — на грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта паведаміла падчас брыфінгу 30 ліпеня прадстаўніца ЕК Аніта Хіпер.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: «Зеркало»
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Люстэрка»

Спікерка адзначыла, што Еўракамісія збіраецца праверыць гэтае рашэнне Венгрыі на прадмет адпаведнасці нормам Еўрасаюза і зразумець «маштабы гэтай схемы».

— Згодна з нашай палітыкай, Расія — гэта пагроза бяспецы Еўрасаюза, таму яго чальцы мусяць прымаць усе меры для гарантавання бяспекі ЕС і Шэнгенскай прасторы, — заявіла яна.

Аніта Хіпер таксама адзначыла, што Венгрыя, у адпаведнасці са сваімі абавязаннямі, павінная правяраць наяўнасць у асобаў з трэціх краін дакументаў, якія дазваляюць уезд у Еўрасаюз, а таксама наяўнасць ці адсутнасць забароны на ўезд у шэнгенскай інфармацыйнай сістэме.

30 ліпеня газета Financial Times паведаміла пра ліст лідара Еўрапейскай народнай партыі Манфрэда Вебера кіраўніку Еўрарады Шарлю Мішэлю, дзе ёсць заклік паўплываць на Венгрыю ў гэтым пытанні. Вебер падкрэсліў, што гэты крок дазволіць расіянам, якія не прайшлі праверкі, бесперашкодна падарожнічаць па большай частцы Еўрасаюза.

Нагадаем, Венгрыя пашырыла дзеянне аднаго з тыпаў віду на жыхарства — «нацыянальнай карты» (Nemzeti Kártyával) — на грамадзян Беларусі і Расіі. Адпаведнае рашэнне было прынятае ўрадам краіны 8 ліпеня.

Раней дзеянне праграмы распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі і Украіны. З 9 ліпеня «нацыянальнай картай» могуць карыстацца грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

«Нацыянальная карта» прадугледжвае спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Венгрыі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца на працу ў любых галінах (не толькі там, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў) і прывезці з сабой сям’ю. Карта выдаецца на два гады, але можа падаўжацца неабмежаваную колькасць разоў. Для падаўжэння не трэба здаваць тэст на культурныя веды. Праз тры гады ўладальнік карты можа атрымаць пастаянны від на жыхарства.