Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Однажды беларусы вышли на протест и остановили движение поездов. Против них грозились бросить даже союзные войска: что тогда случилось
  2. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  3. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  4. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  5. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
  6. Администрация Трампа внезапно кардинально изменила свою стратегию по Украине в пользу России — эксперты привели подтверждения
  7. Власти признали в отчете для Лукашенко, что загнали себя в угол — пришлось пустить под нож одну из отраслей, чтобы не накрыло все сферы
  8. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  9. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  10. Россия ночью нанесла массированный удар по Украине: в Киеве — восемь погибших, в том числе двое детей, и десятки пострадавших
  11. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  12. Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся
  13. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  14. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  15. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  16. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  17. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
Читать по-русски


Яшчэ 29 чэрвеня Еўрапейскі саюз распаўсюдзіў на Беларусь санкцыі, якія раней уводзіў у дачыненні да Расіі. Роўна два тыдні таму, 4 ліпеня, беларусы пачалі паведамляць у тэматычных чатах пра строгія абмежаванні, дбайныя праверкі і масавыя «развароты» тых, хто спрабаваў вывезці хоць нейкія тавары з Польшчы. Што змянілася з таго часу? «Люстэрка» вывучыла чаты па перасячэнні мяжы і, здаецца, сітуацыя перастала быць такой драматычнай.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Проста зазірнулі ў салон і багажнік»

Афіцыйна нічога не змянілася, ніякіх новых дакументаў ці тлумачэнняў ад польскага боку не выйшла. Але, мяркуючы з паведамленняў падарожнікаў у тэлеграм-чатах «Доставка РБ», «Граница BY», «Автобус «Брест — Тересполь», «Авто Брест — Тересполь», «Варшавка — граница Брест — Тересполь» і іншых падобных, праверкі зрабіліся не такімі строгімі. Апісанне «шманаюць на ўсю моц» цяпер да іх прымяніць нельга.

— Мы везлі алкаголь, шмат прысмакаў, шмат гарбаты і кавы, вітаміны і БАДы, ювелірныя ўпрыгожанні, шмат-шмат касметыкі, — піша ў адным з чатаў Аксана, якая перасякала мяжу 15 ліпеня. — З усіх новых рэчаў зрэзала біркі, дзве пары новых беласнежных красовак. Палякі проста зазірнулі ў салон і ў багажнік.

— Tax free афармляюць на бытавую хімію, сумкі скураныя, — расказвае ананімны карыстальнік, які заязджаў у Беларусь з Польшчы на аўтамабілі 11 ліпеня. — Дзяўчына побач адбівала вопратку і абутак і змудрылася адбіць нейкую запчастку для машыны. Але я так зразумеў, гэта на якую змену нарвешся.

Многія падарожнікі пішуць, што надгляды польскай мытні сталі менш пільнымі.

— Палякі глядзелі павярхоўна, адчынялі багажнікі і зачынялі. За маё праходжанне не бачыла, каб палякі кагосьці развярнулі, але вось у беларусаў, здаецца, дзве машыны на еўрапейскіх нумарах — так, — паведамляе Віёла, якая выехала на аўтамабілі з Польшчы 8 ліпеня.

Што наконт аўтобусаў?

Шматлікія падарожнікі пішуць, што пасажыраў аўтобусаў у кірунку Беларусі польскія мытнікі даглядаюць не вельмі ўважліва.

— Валізкі толькі [пусцілі] па стужцы, не капаліся, — дзеліцца Марыя, якая перасякала мяжу 12 ліпеня.

— Наогул валізкі не глядзелі, — пацвярджае Лілія, якая ехала ў тым самым кірунку 14 ліпеня.

— Нічога ні ў когда не правяралі, акрамя пашпартоў, — паведамляе Анастасія, якая ехалі гэтым маршрутам 12 ліпеня.

А беларуская мытня як правярае?

Беларусь ніякіх новых санкцый не ўводзіла. Але надгляды, паводле падарожнікаў, бываюць вельмі дбайныя.

— Кожная машына мусіла выкласці ўвесь свой тавар на стол, зазіралі ў кожную торбу, але рукамі прамацвалі не ўсюды, — піша Віёла пра праходжанне беларускай мытні.

— Беларусы глядзелі кожную торбу, — пацвярджае карыстальнік пад нікам Дзіма.

— Беларусы паглядзелі павярхоўна, але адправілі на гутарку і машыну на рэнтген, — дзеліцца досведам ананімны карыстальнік.

Каго не пускаюць з Беларусі ў Польшчу?

Нагадаем, у зваротным кірунку (з Беларусі ў Польшчу) дзейнічае забарона на ўвоз цыгарэт і алкаголю, ёсць таксама аб’ёмны спіс тавараў, забароненых для ўвозу ў ЕС. Але калі тавары для асабістага карыстання — іх везці можна. Мяркуючы з паведамленняў, звычайных людзей правяраюць не самым строгім чынам.

— У Польшчы было свабодна і досыць хутка глядзелі. Нас правяралі, але павярхоўна, нават торбаў не адкрывалі, мы яшчэ і з багажнікам на даху. Машына пад завязку, з закаткамі, шакалад і прысмакі і куча нашых рэчаў. Самі ў шоку былі, — расказала Алеся, якая заехала ў Польшчу 16 ліпеня.

— Усё вельмі хутка. У аўтобусе было 12 чалавек, рэчаў мінімум. Уручную паглядзелі толькі асабістыя рэчы, з багажніка нічога не даставалі, — піша Таццяна, яна падарожнічала ў Польшчу на аўтобусе 16 ліпеня.

Наталля ж наогул расказала, што стала ахвярай розыгрышу. Але ў выніку перасекла мяжу без праблем.

— Падчас праверкі мытнік: «Агуркі нельга — штраф 300 злотых (243 рублі паводле курсу НБ РБ на 18 ліпеня. — Заўв. рэд.)», — падзялілася жанчына. — Чыпсы ў пакеце ляжалі — санкцыі, вада — санкцыі, Бялізны — нельга, рулон туалетнай паперы пачаты — разварот. На нейкім моманце пляменнік зразумеў, што ён жартуе. А мы, дзве дзяўчынкі, тварамі памяняліся. Але думаю, што калі б захацелі, то вярнулі б нас. Але, дзякуй богу, усё абышлося.

А вось калі не атрымаецца даказаць, што рэчы асабістыя, магчымыя праблемы.

— Аднаго завярнулі пры мне за каністру саляры і запаску 22 дыяметры пры ягоных 20… Як ні даказваў — паехаў на разварот, — напісаў Аляксандр, які перасякаў мяжу на аўтамабілі 11 ліпеня.

Важны момант: аўтамабілі на беларускіх нумарах могуць заехаць у Польшчу, толькі калі за рулём уладальнік, пазначаны ў дакументах. І гэтую акалічнасць, мяркуючы з паведамленняў падарожнікаў, правяраюць вельмі старанна.

— Учора перада мной развярнулі мужыка на «Таёце». Яму было сказана, што яго звесткі мусяць быць запісаныя ў пашпарце як уладальніка. Паўгадзіны ён ім спрабаваў нешта даказаць. Паказваў кучу папер: аўто на фірме, ён адзіны заснавальнік. Разварот, — падзяліўся гісторыяй Валерый, які падарожнічаў 9 ліпеня.

Чытайце таксама