Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  4. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  5. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  8. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  9. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  10. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
Читать по-русски


Адзін з паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Беларусі гатовы «пры неабходнасці да пераводу на ваенны час». Такую заяву зрабіў 30 траўня першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Худалееў падчас трэніроўкі па рэсурсным забяспечанні пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС у ваенны час, піша БЕЛТА.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Олег Некало, «Ваяр»
Фота выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі. Фота: Алег Некала, «Ваяр»

Спікер адзначыў, што цягам двух дзён у паўднёва-ўсходнім рэгіёне адпрацавалі шэраг элементаў гатоўнасці ў цэлым — не толькі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, але і ўсіх фарміраванняў грамадзянскай абароны да пераводу на дзеянні ў ваенны час.

— Правераная гатоўнасць спецыяльных фарміраванняў, іх укамплектаванасць і іншае. У цэлым сістэма рэгіёна гатовая пры неабходнасці да пераводу на ваенны час. Разам з тым ёсць шэраг карэктываў, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшання, таму мы выпрацуем кіраўнічыя рашэнні і прымем адпаведныя нарматыўна-прававыя акты, якія дазволяць нам у цэлым рэалізаваць і забяспечыць функцыянаванне і ўзаемадзеянне ў перыяд падрыхтоўкі і пераводу на ваенныя рэйкі, — расказаў ён.

На трэніроўцы адпрацаваныя алгарытмы з усімі спецыяльнымі службамі забяспечання, задзейнічаныя ў тым ліку падраздзяленні МНС.

— Праверылі і ўзаемадзеянне ўсіх элементаў вайсковага складніка. Акрамя гэтага, вызначылі для сябе перспектыўны напрамак, каб удасканаліць у цэлым работу, прыцягнуць рэсурсы тэхнічных транспартных сродкаў, магчыма, пашырыць дыяпазон спецыяльных фарміраванняў і іншае, — падкрэсліў Аляксандр Худалееў.

Першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях нагадаў, што аналагічныя трэніроўкі прайшлі ўжо ў двух рэгіёнах, Гомельская вобласць — трэцяя.