Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  5. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Дачка палітзняволенага палітыка Рыгора Кастусёва Кацярына, затрыманая 22 красавіка, не выйшла на волю пасля ІЧУ, паведамляе MAYDAY TEAM.

Кацярына Кастусёва. Фота: t.me/mediazona_by

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Кацярына Кастусёва па заканчэнні трох сутак не выйшла з ізалятара часовага ўтрымання УУС Магілёўскага аблвыканкама. Таксама ў магілёўскіх судах не праводзілася адміністрацыйных працэсаў у дачыненні да яе. Імаверна, на жанчыну завялі крымінальную справу.

Нагадаем, 24 красавіка сілавікі апублікавалі «пакаяльнае» відэа з Кацярынай Кастусёвай, якая выкладае ў прыватнай аўташколе ў Магілёве.

На камеру жанчыну прымусілі сказаць, што ў 2020 годзе яна «аказвала спрыянне экстрэмісцкаму фарміраванню „Вясна“» і зарэгістравалася ў плане «Перамога». Адзначым, што праваабарончы цэнтр «Вясна» МУС прызнала «экстрэмісцкім фарміраваннем» толькі ў жніўні 2023 года.

— Цяпер я скіроўваюся ў ІЧУ, — вымусілі сказаць пад запіс затрыманую.

Яе бацьку, лідара партыі БНФ Рыгора Кастусёва, асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі па справе пра «захоп улады» ў верасні 2022 года. 15 студзеня яму ўзмацнілі пакаранне і перавялі на турэмны рэжым. У пачатку красавіка стала вядома, што Кастусёву зрабілі аперацыю.

Чытайце таксама