Беларускі журналіст Зміцер Панкавец, які трапіў у скандал з узаемнымі абвінавачаннямі ў хатнім гвалце ў шлюбе, — больш не супрацоўнік «Радыё Свабода». Гэтую інфармацыю выданне пацвердзіла Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Раней «Еўрарадыё» са спасылкай на крыніцу, знаёмую з сітуацыяй, паведаміла, што Зміцер Панкавец адхілены ад працы на «Радыё Свабода» на час службовай праверкі.
Нагадаем, у сакавіку ў беларускай медыяпрасторы выбухнуў скандал: ІТ-менеджарка Ганна Клімовіч абвінаваціла ў гвалце свайго былога мужа, журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца. Яна ў сацсетках расказала, што цягам некалькіх гадоў стасункаў той перыядычна дазваляў сабе ўжыць сілу — мог моцна штурхнуць, «закінуць на плячо і звесіць тулавам уніз з балкона чацвёртага паверха». Таксама, паводле яе, мужчына пагражаў, маніпуляваў і ціснуў псіхалагічна, утрымліваў яе ў адносінах.
У адказ Панкавец абвінаваціў былую жонку ў тым самым і заявіў, што сам падвяргаўся абразам, татальнаму кантролю і нападкам, якія, паводле яго словаў, даходзілі да таго, што Ганна магла ўдарыць яго «нагой у вобласць грудзей».
Чытайце таксама


