Сем чалавек асудзілі за «спробу зрыву рэферэндуму» ў 2022 годзе. Такую лічбу агучыла прэс-служба Следчага камітэта.
Прысуды па крымінальнай справе былі абвешчаныя ў 2022 годзе. Асуджаным прызначылі ад двух да трох гадоў пазбаўлення волі.
У ведамстве адзначылі, што асуджаныя рассылалі ад імені суддзяў, пракурораў і прадстаўнікоў праваахоўных органаў лісты «са своеасаблівымі пагрозамі» чальцам ЦВК і камісій па рэферэндуме.
Нагадаем, у снежні мінулага года СК паведаміў пра распачынанне «спецыяльнай вытворчасці» ў дачыненні да групы беларусаў за «супрацьдзеянне выбарам».
Алену Жылачкіну (Жываглод), Паўла Лібера, Аляксандра Дабравольскага і Паўла Марыніча абвінавачваюць па ч. 2 арт. 191 (Супрацьдзеянне законнай дзейнасці Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій і камісій па рэферэндуме па папярэдняй змове) КК Беларусі. За гэта прадугледжана да пяці гадоў пазбаўлення волі.