Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  2. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  3. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  4. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  7. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  8. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  9. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  10. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  13. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  14. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  15. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  16. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  17. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
Читать по-русски


Група беларускіх дабравольцаў перавялася з палка Каліноўскага ў новае падраздзяленне пад назвай «Танга-Рамэо» і цяпер ваюе пад кіраўніцтвам Інтэрнацыянальнага легіёна ГУР Украіны. Колькі іх і хто камандзіры, не называюць. «Радыё Свабода» паразмаўляла з маладафронтаўцам Аляксеем «Оскарам» Вайцяховічам, які ваюе ва Украіне ад самага пачатку вайны. Ён расказаў, што ж такое «Танга-Рамэа», а таксама пра моманты, калі быў максімальна блізкі да смерці.

«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

Ад восені ва Украіне дзейнічае яшчэ адно беларускае падраздзяленне — «Танга-Рамэа». Ініцыятыва BySol праводзіць збор грошай для ваяроў новай адзінкі, яны патрэбныя на новыя аўтамабілі і дроны.

«Мы пакінулі батальён „Волат“, але не рассварыліся з хлопцамі»

— «Танга-Рамэа» — гэта адно з падраздзяленняў у складзе Інтэрнацыянальнага легіёну Украіны пад кіраўніцтва Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны. У асноўным «Танга-Рамэа» займаецца падтрымкай баявых падраздзелаў пры дапамозе цяжкога ўзбраення, — кажа Аляксей.

Ваяр «Танга-Рамэо» Аляксей "Оскар" Вайцеховіч. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
Ваяр «Танга-Рамэо» Аляксей «Оскар» Вайцяховіч. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

Ён не можа гаварыць, колькі чалавек на гэты момант у «Танга-Рамэа» і хто ўвайшоў у кіраўніцтва адзінкі. Тым не менш кажа, што большую частку складаюць беларусы, а менавіта выхадцы з палка імя Кастуся Каліноўскага, а менавіта батальёну «Волат». «Оскар» не расказвае, што стала прычынай іх выхаду з палка:

— Мы перайшлі ў Інтэрнацыянальны легіён ГУР, бо гэта быў найпрасцейшы варыянт, не трэба было разрываць кантракты. Нас проста перакінулі з аднаго падраздзялення ў другое. Мы дагэтуль узаемадзейнічаем і сябруем з хлопцамі з батальёнаў «Волат», «Ліцвін», з БПЛА імя Мікіты Краўцова, з 79-й брыгадай, з групай «Афіна». Тое, што мы выйшлі з палка Каліноўскага, не значыць, што мы з усімі рассварыліся, не.

«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

Аперацыі ад Севераданецка да Бахмута

Увагу прыцягвае назва падраздзялення «Танга-Рамэа». Адкуль яно?

— Па правілах фанетычнага алфавіта NATO трэба было ўзяць назву з пэўнага спіса. У нашага камандзіра і намесніка камандзіра была спрэчка: адзін хацеў узяць «Танга», другі — «Рамэа». У выніку прыйшлі да кансэнсусу і назваліся «Танга-Рамэа». У нас ёсць на прыкмеце адно беларускае слова для назвы ў будучыні, але пакуль не скажу, якое, — кажа «Оскар».

Ваяр «Танга-Рамэо» Аляксей "Оскар" Вайцеховіч. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
Ваяр «Танга-Рамэо» Аляксей «Оскар» Вайцяховіч. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

Пра свае апошнія аперацыі ваяры «Танга-Рамэа» гаварыць пакуль не могуць. Аляксей Вайцяховіч падкрэслівае, што большасць хлопцаў ваюе ледзь не ад пачатку баявых дзеянняў:

— Мы ўдзельнічалі ў аперацыях ад Севераданецку да Бахмуту. Пра апошнюю нашу аперацыю я пакуль не магу сказаць, дзе яна праходзіла. Скажу толькі, што мы страцілі ў баях двух нашых пабрацімаў. Мы выконвалі задачы на першай і другой лініях фронту, прыкрываючы хлопцаў. Што тычыцца загінулых, то гэта былі выдатныя хлопцы, вельмі зацікаўленыя справай, аддавалі змаганню ўсіх сябе. На вялікі жаль, іх не стала.

«Оскар» кажа, што не дзеліць заданні на складаныя і менш складаныя, бо ўсе задачы патрэбныя, калі іх ставіць камандаванне:

— Максімальна складана мне было, калі мы стаялі пад Бахмутам і трэба было гадзінамі глядзець у неба, каб варожая авіяцыя не заляцела ў наш сектар. Калі ж нешта заляціць, то выкарыстоўваць зброю. Гэта сапраўды вельмі складана: заставацца ў прытомнасці, не заснуць і пры гэтым гадзінамі глядзець у неба, не прамаргаць.

«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

«Мяне кантузіла, але ўсё абышлося»

Аляксей Вайцяховіч расказвае, што ўжо двойчы за час вайны быў вельмі блізкі да гібелі:

— Першая гісторыя дастаткова пацешная. Яна здарылася на Запарожскім кірунку. Пасля дзённага дзяжурства я адпачываў у бліндажы. Прыкладна, а пятай раніцы я прачнуўся ад таго, што пачуў свіст ля майго правага вуха, азірнуўся і пабачыў, што за некалькі мэтраў ад майго пляча ў сцяне дзірка ад кулі.

Другая гісторыя здарылася ўжо на Бахмуцкім кірунку:

— Я сядзеў у «сакрэце» (гэта замаскаваны акоп, з якога вядзеш назіранне), час блізіўся да вечара. Праз хвілін 20−30 я збіраўся ўжо ісці ў бліндаж, і тут пачаўся абстрэл. За некалькі мэтраў ад мяне прызямліліся пару ВОГаў (аскепкавы боепрыпас. — Прым. «Радыё Свабода») і 120-я міна. Мяне тады крыху кантузіла, але ўсё абышлося.

«Оскар» кажа, што на вайне ўсім бывае страшна, але самае важнае — гэты страх умець пераадольваць:

— Бахмут — гэта сапраўды пекла. Нас накіравалі туды, калі горад яшчэ быў адносна цэлы і вораг быў далёка. Потым мы назіралі з ваколіц амаль зруйнаваны горад, бачылі з пагоркаў, як вывешваюцца там вагнераўскія сцягі. Нярэдка можна было бачыць, як гінула мірнае насельніцтва, якое не хацела выязджаць.

«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея "Оскара" Вайцеховіча, "Радыё Свабода"
«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

«Нельга ўсё кідаць на паўдарозе»

Аляксей расказвае, што на сёння самая галоўная праблема для падраздзялення — гэта аўтамабілі, якія часта ломяцца, патрабуюць дарагога рамонту.

— Мы шукаем фінансавую падтрымку. Трэба новыя машыны. Таксама нам трэба дроны-камікадзэ, цеплавізары, начныя візары і г. д., — расказвае «Оскар».

Наколькі цяжка ваяваць зімой у параўнанні з іншымі порамі году?

— Зімой вельмі холадна; калі ты кепска падрыхтаваўся, то будзеш часта мерзнуць. Зімой трэба па-іншаму маскавацца. Самыя цяжкія перыяды на вайне — канец восені і пачатак вясны, калі пастаянна дажджы, гразь, слізка. Нярэдка хлопцы атрымліваюць траўмы нават ад таго, што дзесьці паслізнуліся.

"Танго-Ромео" во время работы на востоке Украины. Фото Алексея "Оскара" Войтеховича, "Радыё Свабода"
«Танга-Рамэо» падчас працы на ўсходзе Ўкраіны. Фота Аляксея «Оскара» Вайцяховіча, «Радыё Свабода»

Аляксей Вайцяховіч кажа, што хоць і ваюе ад лютага 2022 году, але фізічна не стаміўся, толькі маральна.

— Але трэба працягваць, нельга кідаць усё на паўдарозе, — упэўнены хлопец.

Самай цяжкай стратай для сябе ён называе гібель Іван «Брэста» Марчука і яго групы пад Лісічанскам:

— Гэта цяжка, калі гіне чалавек, якога ты добра ведаў. Балюча. Але даводзіцца звыкацца і з такім, бо гэта вайна. Мы былі гатовыя, што ў кожны момант з кімсьці з нашых можа такое здарыцца.