Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  2. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  8. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


У Гродзенскім абласным судзе 18 снежня пачаўся суд над айцішнікам Аляксеем Навагродскім. Паседжанне зрабілі закрытым, таму сутнасць справы невядомая. Мужчыну пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 356 КК (Здрада дзяржаве), піша «Наша Нiва».

Алексей Новогродский. Фото с его страницы в Facebook
Аляксей Наўгародскі. Фота з яго старонкі ў Facebook

Невядома, калі мужчыну затрымалі, але апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы «ВКонтакте» 29 снежня 2022 года, хоць раней заходзіў туды рэгулярна.

Паводле звестак выдання, Аляксею Навагродскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Паперня Лідскага раёна, пры нараджэнні меў іншае прозвішча — Чакавы. Пасля школы Навагродскі паступіў у Мінскі радыётэхнічны каледж, потым скончыў БДУІР.

Паводле базаў «Кіберпартызан», у 2005-м мужчына працаваў святаром. Публічных звестак пра гэта адшукаць не ўдалося, як і таго, да якой канфесіі ён належыць.

У 2007-м Аляксей пайшоў працаваць у «Белфармацыю». Пасля 2008-га быў сістэмным адміністратарам і дырэктарам У ТДА «Філасофія», сферай дзейнасці якога пазначаная «брашуравальна-пераплётная і аздобная дзейнасць». Прыкладна ў гэты ж час ён змяніў прозвішча.

Вядома, што ў 2015-м мужчына жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м пісаў, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Яго асноўныя мэсэнджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня — на нямецкім дамене, то-бок у Германіі ён жыў пастаянна.

Паводле звестак «Кіберпартызан», Навагродскі з 2011 года афіцыйна ў Беларусі не працаваў, мае траіх дзяцей ад розных жанчын.

Як піша «Наша Ніва», Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях — да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.

Таксама мужчына піша фантастычныя апавяданні. У 2020-м ён выдаў апавяданне «За руку с Антихристом», у 2021-м — «Илья и его команда против пришельцев», а ў 2022-м — «За руку с ангелом».