Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  6. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Мінздароўя прыняло новую інструкцыю што да праходжання беларусамі рэгулярных медабследаванняў — дыспансерызацыі. Папярэднюю версію зацвярджалі год таму, тады медагляд стаў абавязковым для ўсіх. Новы дакумент павялічыўся амаль у тры разы, у яго ўнеслі праўкі — дадалі абследаванні ў адпаведнасці з працоўным заканадаўствам.

Фото: Pavel Danilyuk, pexels.com
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Pavel Danilyuk, pexels.com

Ёсць адрозненні ў схемах дыспансерызацыі. У дарослых для жанчын прапісалі аналіз на папіломавірус (ВПЧ). Дзяўчынкам ад года да 17 гадоў дадалі абследаванне ў акушэра-гінеколага, а таксама флюараграфію.

Аналіз на ВПЧ абавязкова будуць браць у жанчын з 30 гадоў з прамежкам у пяць гадоў.

Дзецям абследаванне ў акушэра-гінеколага падчас дыспансерызацыі трэба будзе праходзіць пры афармленні ў дзіцячы садок і школу, а з 14 гадоў — адзін раз на год. Флюараграфію трэба будзе прайсці ў 17 гадоў (яе могуць прызначаць і раней — але не ў межах дыспансерызацыі).

Змяніліся пытанні ў анкеце. Напрыклад, раней дарослых спачатку пыталіся пра тое, ці маюць яны хранічнае захворванне. Цяпер — ці турбуе іх падчас фізічнай нагрузкі боль або дыскамфорт за грудзінай і ў левай частцы цела. З карты ўліку дыспансерызацыі прыбралі бальную ацэнку рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў па табліцы SCORE пацыентам, старэйшым за 40 гадоў.

У дакумент дадалі яшчэ адну мэту дыспансерызацыі — выяўленне хранічных неінфекцыйных захворванняў на ранніх стадыях. З’явіўся падзел на чатыры групы — да года, ад года да 17 гадоў, 18−39 гадоў, 40 гадоў і старэйшыя. Гаворыцца, што дыспансерызацыя дарослых мусіць праходзіць паводле папярэдняга запісу, падрабязней у тэксце апісаныя аналізы і абследаванні.

Прапісана, што людзі ад 18 да 40 гадоў мусяць праходзіць дыспансерызацыю за адзін працоўны дзень раз на тры гады. З 40 гадоў — раз на год да таго, як да пенсійнага ўзросту застанецца пяць гадоў. Пасля на абследаванне вылучаюцца два дні.

Для дарослых і дзяцей дададзеныя пералікі захворванняў і станаў, якія падлягаюць медыцынскаму назіранню ў амбулаторных умовах. У спісах — новаўтварэнні, хваробы крыві, нервовай і эндакрыннай сістэм, разлады харчавання і парушэнні абмену рэчываў, хваробы вуха і соскападобнага адростка, захворванні сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, стрававання і іншыя, а таксама цяжарнасць.

Новая інструкцыя пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2024 года.

Нагадаем, сёлета быў зменены Працоўны кодэкс. Цяпер прадугледжваецца вызваленне супрацоўнікаў ад працы для дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку.

Чытайце таксама