У самалёце «Белавіі», што ляцеў з Екацярынбурга, адбылася разгерметызацыя. У аэрапорце Мінск борт сустракалі экстранныя службы.
З Екацярынбурга самалёт вылецеў, а 10.07 паводле мінскага часу. У 14.27, калі самалёт усё яшчэ знаходзіўся ў зоне адказнасці Маскоўскага рэгіянальнага цэнтра адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху, капітан паветранага судна далажыў пра разгерметызацыю і папрасіў аварыйнага зніжэння. Капітан прыняў рашэнне рухацца ў аэрадром прызначэння, вынікае са звестак сэрвісу маніторынгу авіяінцыдэнтаў.
Борт паспяхова прызямліўся ў Мінску ў 17.56. Як расказаў «Люстэрку» чытач, самалёт сустракалі аварыйныя службы і хуткія.
Чытайце таксама