Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Как российским СМИ приказано освещать переговоры в Стамбуле и почему туда отправили переговорщиков 2022 года — мнение экспертов
  2. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  3. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  4. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  5. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  6. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  9. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  10. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  11. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  12. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
Читать по-русски


У Беларусі ў траўні завяршыўся эксперымент з платнай медыцынай, але ўжо ў жніўні ён адновіцца, вынікае з пастановы Саўміна «Пра аказанне платных медыцынскіх паслуг у парадку эксперыменту», апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Спіс удзельнікаў пашырылі больш чым удвая.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

Сутнасць эксперыменту ў тым, што ў выхадныя і святочныя дні некаторыя медустановы па жаданні грамадзян аказваюць платныя паслугі, якія адносяцца «да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі» (за выключэннем медпаслуг, якія аказваюцца дзецям, а таксама трансплантацыі органаў і тканак).

Раней такі эксперымент праводзіўся з 1 траўня 2022 года да 1 траўня 2023 года. Цяпер ён пройдзе з 1 жніўня 2023-га да 1 верасня 2024 года.

Змены закранулі спіс медустановаў — ён стаў большы. Калі раней гэта былі шэсць навукова-практычных цэнтраў і 12 бальніц, то са жніўня ў пераліку ўжо восем рэспубліканскіх НПЦ і адзін мінскі, а таксама 30 бальніц — 15 у Мінску, астатнія ў рэгіёнах — у Барысаве, Магілёве, Гродне, Лідзе, Гомелі, Віцебску і Брэсце.

Спіс удзельнікаў эксперыменту

  • Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Маці і дзіця»
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія»
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр отарыналарынгалогіі
  • Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека
  • Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, Мінск
  • 1-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • 2-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • 3-я гарадская клінічная бальніца імя Я. У. Клумава, Мінск
  • 4-я гарадская клінічная бальніца імя М. Я. Саўчанкі, Мінск
  • 5-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • 6-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • 10-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • 11-я гарадская клінічная бальніца, Мінск
  • Мінскі клінічны кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр
  • Мінскі гарадскі клінічны анкалагічны цэнтр
  • Гарадская гінекалагічная бальніца, Мінск
  • Мінская ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга абласная клінічная бальніца
  • Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца
  • Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці
  • Барысаўская цэнтральная раённая бальніца
  • Магілёўская абласная клінічная бальніца
  • Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі г. Гродна
  • Лідская цэнтральная раённая бальніца
  • Гомельская абласная клінічная бальніца
  • Гомельская гарадская клінічная бальніца № 1
  • Гомельская абласная клінічная спецыялізаваная бальніца
  • Віцебская абласная клінічная бальніца
  • Віцебская гарадская клінічная бальніца № 1
  • Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка
  • Брэсцкая абласная клінічная бальніца
  • Брэсцкая гарадская бальніца № 1
  • Брэсцкі абласны радзільны дом
  • Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер
  • Брэсцкая цэнтральная гарадская бальніца

Сумесна з мясцовымі ўладамі Міністэрства аховы здароўя прыме меры па рэалізацыі эксперыменту і «захаванні ў поўным аб’ёме гарантаванай бясплатнай медыцынскай дапамогі, якая даецца грамадзянам». Да 1 кастрычніка 2024 года вынікі эксперыменту будуць прааналізаваныя, справаздачу пададуць у Саўмін.

Раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначаў, што такое новаўвядзенне дазваляе медыкам атрымліваць «дадатковую заработную плату менавіта ў тых установах, дзе яны працуюць на пастаяннай аснове».