Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  2. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  3. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  4. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  5. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  6. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  7. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  8. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  9. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  10. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  11. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  12. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  13. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  14. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  15. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  16. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  17. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  18. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
Читать по-русски


У Следчым камітэце заявілі, што тэлефонныя ашуканцы з Украіны перайшлі да «тэрарыстычнай тактыкі» і пераконваюць грамадзян Беларусі здзяйсняць дыверсіі. У ведамстве расказалі пра некалькі такіх выпадкаў.

Першы такі інцыдэнт адбыўся 21 чэрвеня на стаянцы ля будынка гарадскога аддзялення міліцыі ў Гродне. Тут 50-гадовая жыхарка абласнога цэнтра падпаліла службовы аўтамабіль. Пазней стала вядома, што да здзяйснення злачынства жанчыну падштурхнулі ашуканцы. Абвінавачаная расказала, што ілжэсупрацоўнік банка звязаўся з ёй па тэлефоне за паўгода да падпалу і пераканаў узяць удзел у «спецаперацыі» па выкрыцці нядобрасумленных супрацоўнікаў фінансавай установы. Яе пераканалі перавесці на рахунак махляроў больш за 200 тысяч рублёў, для гэтага яна прадала кватэру.

«Гэтага аферыстам аказалася недастаткова, і неўзабаве ёй пачалі паступаць званкі ад нібыта супрацоўнікаў розных праваахоўных органаў, якія патлумачылі жанчыне, што яна стала ахвярай падману, і паабяцалі дапамагчы вярнуць жылплошчу. Ілжэправаахоўнік пераканаў засмучаную жанчыну, што знаходзіцца ў Мінску, і для таго каб ён прыехаў у Гродна разабрацца ў яе бядзе, неабходна здзейсніць радыкальныя дзеянні — падпаліць службовы аўтамабіль супрацоўнікаў міліцыі. Абавязковая ўмова — фота- і відэасправаздача ўчыненай дыверсіі. Жанчына паслухмяна выканала ўсе ўказанні суразмоўцы, але паколькі аўтамабіль атрымаў нязначныя пашкоджанні, ён вымусіў яе вярнуцца на месца злачынства і спаліць аўтамабіль дашчэнту. Жанчыну затрымалі, калі яна пайшла на АЗС купляць бензін», — расказалі ў СК.

Падобная сітуацыя адбылася і ў Мінскай вобласці. Гэтым разам ашуканцы патэлефанавалі 42-гадоваму жыхару Вілейкі, які па іх просьбе ўзяў 4 крэдыты ў розных банках і перавёў ім усе грошы.

Пасля гэтага «ўкраінскія дыверсанты» прымусілі мужчыну падпаліць аддзяленне банка, пераканаўшы, што менавіта там знаходзяцца ашуканцы, якія выкралі яго грошы, адзначылі ў СК. Па тэлефоне жыхару Вілейкі далі інструкцыі па вырабе лёгкаўзгаральнай вадкасці і спосабах канспірацыі.

«Для здзяйснення цяжкага злачынства фігурант адправіўся ў суседні раённы цэнтр, аднак схема ашуканцаў пайшла не па плане — мужчына адмовіўся выконваць іх указанні. Аферыстам давялося імправізаваць, пад рознымі пагрозамі яны прымусілі мужчыну падпаліць аўтамабіль, які стаяў побач з банкам, а таксама каменем разбіць яшчэ адзін транспартны сродак, пасля чаго перасталі выходзіць на сувязь», — праінфармавалі ў СК.

Дзеянні фігурантаў следчыя кваліфікавалі па ч. 2 арт. 218 (Наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам), мужчыну дадаткова выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 339 (Злоснае хуліганства). У дачыненні да іх ужытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Па аналагічнай схеме ашуканцы спрабавалі прымусіць 43-гадовую жыхарку Баранавічаў падпаліць будынак ваенкамата. Следчыя высветлілі, што аферыстам удалося завалодаць грашыма жанчыны на агульную суму больш чым 33 тысячы рублёў. Пад выглядам вяртання выкрадзенага яны ўгаворвалі пацярпелую купіць бензін і пайсці да раённага ваенкамата, але яна адмовілася.

У СК адзначылі, што ўсе званкі ішлі з тэрыторыі Украіны. А многія пацярпелыя адзначалі «ўкраінскі акцэнт суразмоўцы».

«У дзеяннях дыверсантаў украінскіх call-цэнтраў, якія курыруюцца Захадам, угледжваюцца прыкметы асабліва цяжкага злачынства, за якое крымінальным законам Рэспублікі Беларусь прадугледжаная найвышэйшая мера пакарання. Усім неабходна разумець, што ўкраінскія зламыснікі, якія кіруюцца сваімі заходнімі куратарамі, імкнуцца такім чынам расхістаць маральныя і палітычныя асновы беларусаў», — падсумавалі ў Следчым камітэце.