Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пратасевіч расказаў, колькі зарабляе велакур'ер сэрвісу «Яндэкс.Ежа»
  2. Улады хочуць запусціць чарговую базу звестак пра насельніцтва, да якой сілавікі атрымаюць кругласутачны доступ. Парламент зацвердзіў новаўвядзенне
  3. Улады папросяць яшчэ дзевяць краін выдаваць беларусаў, якія расшукваюцца на радзіме
  4. Зяленскі прыляцеў у Анкару, Пуцін у Турцыю не паедзе, Трамп — не вызначыўся
  5. Кремль настаивает, что переговоры надо вести на основании Стамбульских протоколов 2022 года — что хотели тогда (и сейчас) от Украины
  6. «Трамп пралічыўся». Вядомы амерыканскі філосаф Фрэнсіс Фукуяма спрагназаваў, калі наступіць мір ва Украіне — пераказваем галоўнае
  7. Выбітыя дзверы, маскі-шоу, затрыманне топ-менеджараў. Пачаўся пагром «Еўраопта»
  8. Чыноўнікі працягваюць пазбаўляць магчымасці працаваць праз «палітыку». Яны вырашылі ўвесці абмежаванні для чарговых работнікаў
  9. Неафіцыйным заданнем было «трахацца за радзіму». Расказваем пра цынічную аперацыю спецслужбаў, якая ламала жаночыя лёсы
  10. «Путин устраивает кровавые бани — это поменяло позицию Трампа». Автор книги о Зеленском в интервью «Зеркалу» — про переговоры в Турции
  11. Навальніцы і замаразкі. Сіноптыкі расказалі пра неспрыяльныя з'явы, якія нас чакаюць
  12. Чыноўнікі хочуць павялічыць падатковую нагрузку. Каго гэта можа закрануць
  13. «Наша Ніва»: Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яна была вызваленая па памілаванні
  14. Калі Пуцін прыедзе: Зяленскі назваў дзве ключавыя тэмы магчымай сустрэчы ў Стамбуле
  15. Без песень Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках
  16. Ёсць пенсійная праблема, якую сілавікі вырашылі для сябе ў 2020-м, хоць Мінпрацы «пратэставала». Іншым не так пашанцавала — яшчэ актуальная
  17. «Это была сковородка, меня ударили ей по ягодицам». Поговорили с парой, которую на годы разлучили из-за фото с марша
  18. Улады прыдумалі новаўвядзенне, здольнае адбіць у вас жаданне павышэння зарплаты
Читать по-русски


У пачатку сакавіка тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Беларусі затрымалі выхавальніка, які дзесяць гадоў гвалтаваў дзяцей і здымаў усё на камеру. МУС заявіла, што ахвярамі педафіла стала мінімум 70 дзяцей. Паводле чытачоў «Люстэрка», усё гэта адбывалася ў невялікім населеным пункце Віцебскай вобласці. Расказваем, што пра яго вядома.

Фото: pixabay.com
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

З этычных меркаванняў і з меркаванняў бяспекі імя суразмоўніцы змененае. Яе звесткі ёсць у рэдакцыі.

Затрыманы Мікалай працаваў выхавальнікам у адным з дзіцячых садкоў Віцебскай вобласці. Гэты дзіцячы садок мясцовыя жыхары называюць паміж сабой «элітным». Ён знаходзіцца ў цэнтры, і калі сям’я не жыве побач, запісацца туды цяжка. Знаёмая затрыманага Марыя апісвае яго як «таленавітага, культурнага і спакойнага чалавека».

— Калі б не доказы ў выглядзе відэа, ніколі б не паверыла, — прызнаецца жанчына. — Дзеці яго любяць. Наколькі я ведаю, у старэйшых групах яго ведалі многія хлопцы і дзяўчаты, нават тыя, у каго ён не быў выхавальнікам. Ён таксама праводзіў дні нараджэння для хлопчыкаў і дзяўчынак, у тым ліку для сваіх выхаванцаў.

Мяркуючы па сацсетках Мікалая, яму 41 год, нарадзіўся ён у тым жа населеным пункце, дзе жыў і працаваў. Не жанаты, дзяцей няма. Яго бацька — былы міліцыянт, мама — супрацоўніца бальніцы.

Марыя кажа, што ў Мікалая быў свой дом і ён жыў асобна ад бацькоў. Паводле словаў нашай суразмоўніцы, мужчына любіць падарожнічаць, на яго старонцы «ВКонтакте» — фота з розных краін.

Паводле знаёмай, Мікалай працаваў не толькі ў садку, але таксама вёў гарадскія мерапрыемствы. На сайце садка ёсць інфармацыя, што ён кіраваў спартовым танцавальным кружком:

— Здаецца, яму прапаноўвалі стаўку ў Доме культуры, ён адмовіўся. Сказаў, што любіць дзяцей. Хоць па зарплаце і адказнасці ў культуры лягчэй.

Пра іншы бок жыцця Мікалая даведаліся выпадкова. Паводле звестак АНТ, маці з малагадовым сынам зайшлі ў краму і сустрэлі там выхавальніка. Хлопчык на яго адрэагаваў негатыўна — замітусіўся і схаваўся за маму. Увечары жанчына завяла з сынам даверлівую размову. І тут дзіця, якое так любіла гуляць з выхавальнікам, раптам назвала яго кепскім.

— Ён сказаў пра тое, што гэты чалавек рабіў з імі кепскія рэчы, — казала мама пацярпелага хлопчыка ў эфіры АНТ. — Калі дзеці засыналі, ён засоўваў руку пад коўдру і пэўныя маніпуляцыі здзяйсняў. Яшчэ яго сябар падвяргаўся такім жа дзеянням з боку дарослага.

Паводле інфармацыі АНТ, мужчына ўсё здымаў, у яго знайшлі 400 гігабайтаў дзіцячага порна. Пра тое, што ў мужчыны былі відэа таго, што ён рабіў з дзецьмі, кажа і нашая суразмоўніца.

— Казалі, у камп’ютары ў яго ўсё па папках, усё падпісанае, — расказвае Марыя. — Чула, адной з мамаў следчы тэлефанаваў, пытаўся пра сына — ён таксама ходзіць у гэты садок. Сказаў, цікавяць толькі хлопчыкі.

Як менавіта ўсё адбывалася, Марыя не ведае.

— У горадзе кажуць, што ў суботы ў садку ён нейкія дадатковыя заняткі праводзіў для дзяцей, якія ў школу збіраюцца, некаторыя дадому дзяцей да яго вадзілі. Але гэта ўсё чуткі, — працягвае суразмоўніца.

На пытанне, як так доўга дзеянні Мікалая маглі заставацца ў таямніцы ў маленькім населеным пункце, у Марыі адказу няма:

— Магчыма, ён быў добрым псіхолагам. Кажуць, былі бацькі, якіх насцярожвалі паводзіны педагога. Яны звярталіся да адміністрацыі садка, але ім адказвалі, што Мікалай — найлепшы выхавальнік.

Як стала вядома «Люстэрку», пасля здарэння дырэктарка дзіцячага садка звольнілася, а начальніка мясцовага аддзела адукацыі знялі з пасады.

У дзіцячым садку нам пацвердзілі, што загадчыца звольнілася. Каментаваць сітуацыю там адмовіліся. Былая кіраўніца ўстановы на нашае паведамленне ў сацсетках не адказала. У аддзеле па адукацыі гаварыць пра сітуацыю таксама не сталі. Толькі ўдакладнілі, што ранейшы начальнік больш не працуе.