Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. Россия заявила о дополнительных территориальных претензиях к Украине — о каких землях идет речь на этот раз
  3. Лукашенко потребовал поставить на место чиновников в Витебской области. Глава региона будет «не на ногах ходить», а «на руках или голове»
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. Умер папа Франциск
  6. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  7. Сколько зарабатывает компания Баскова на созданном под Лукашенко бренде одежды. Похоже, она получает налоговые «плюшки» — подробности
  8. В России «обидели» беларусское предприятие, которое поставляет в эту страну военную оптику. Идут судебные разборки, их «засекретили»
  9. Если вы гадаете, бежать ли за дешевым долларом или подождать еще немного, чтоб его курс еще больше упал, то для вас есть прогноз эксперта
  10. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
  11. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  12. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  13. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  14. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  15. «Больше всего на Гомельщине». После взлома «Гаюна» прошло более двух месяцев: что известно о связанных с этим задержаниях
  16. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  17. Папа Франциск: латиноамериканец, изменивший Рим и Католическую церковь
  18. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
Читать по-русски


Увечары 1 сакавіка, праз амаль 4 дні пасля інцыдэнту на аэрадроме Мачулішчаў, дзяржСМІ апублікавалі відэа, на якім самалёт А-50 коціцца па ўзлётна-пасадачнай паласе. Раніцай 2 сакавіка з’явіўся запіс, як гэты самалёт ідзе на ўзлёт, а пазней — як ён ляціць на вышыні. Паводле дзяржСМІ, ён у поўным парадку і інфармацыя пра дыверсіі — фэйк. Пасля такіх заяваў BYPOL апублікаваў відэа з аднаго з дронаў. Праўда, на ім няма момантаў выбухаў, пра якія заяўляла ініцыятыва.

Кадр видео диверсии, которое опубликовал BYPOL 2 марта 2023 года
Кадр відэа дыверсіі, якое апублікаваў BYPOL 2 сакавіка 2023 года

На запісе відаць, як дрон рухаецца на невялікай вышыні ў кірунку самалёта А-50, які стаіць на аэрадроме. Пазней ён прызямляецца на абцякальнік РЛС — тая самая «талерка» зверху самалёта. Аднак выбухаў, пра якія заяўляла ініцыятыва, на відэа няма. Сам ролік у BYPOL назвалі «РАЗВЕДКА! ДРЛВ А-50У на аэрадроме МАЧУЛІШЧЫ!»

— Беларускія партызаны цягам 2-х тыдняў з дапамогай дронаў цывільнага прызначэння, набытых у краме, вялі авіяразведку на вайсковым аэрадроме «Мачулішчы», — заявілі ў BYPOL. — Падчас адной з паспяховых аперацый разведкі дрон не толькі залятаў на ахоўваную тэрыторыю названага аэрадрома, пралятаў паблізу расійскага ваеннага самалёта ДРЛВ А-50У, але нават садзіўся на ягоную радыёлакацыйную станцыю («талерку»).

Нагадаем, мы высветлілі, што гэта дрон DJI FPV — толькі гэтая мадэль кітайскага вытворцы абсталёўваецца акулярамі для кіравання палётам. Поўны камплект свабодна прадаецца ў Беларусі, сёння яго можна набыць, напрыклад, за 5695 рублёў. Без мадыфікацыі такі квадракоптар можа кіравацца і перадаваць відэасігнал на далёкасці да 10 кіламетраў і мае максімальную хуткасць палёту да 140 кіламетраў у гадзіну.

ДзяржСМІ сцвярджаюць, што А-50 ўзляцеў на баявое дзяжурства, аднак тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн» заяўляе, што самалёт пакінуў паветраную прастору Беларусі і скіраваўся на рамонт у Таганрог. Ні тую, ні тую заяву праверыць неспецыялістам праверыць немагчыма, бо звесткі пра палёт гэтага самалёта не адлюстроўваюцца ў даступных звычайным карыстальніка праграмах кшталту Flightradar24, якія паказваюць траекторыю палёту самалёта.