Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Аналитики заявили, что Россия использует перемирие для дискредитации Украины. Объясняем почему
  2. Все продолжалось меньше 10 минут. Рассказываем о самом кровавом торнадо в мировой истории
  3. Администрация Трампа выдвинула Киеву условия для завершения войны, включая признание Крыма российским и отказ от НАТО — WSJ
  4. В Купаловском уже пять лет мало кто хочет работать. Что придумали в этот раз
  5. Переписали историю, а потом безвольно проиграли. Хоккейное «Динамо» закончило сезон в КХЛ
  6. Полезнее сахара и не накапливает радиацию? О свойствах меда ходят легенды, хотя на деле этого продукта лучше сторониться — объясняем
  7. Какой будет погода на следующей неделе? «Лето» закончится, придет похолодание
  8. Путин объявил «пасхальное перемирие» на фронте
  9. Умер папа Франциск
  10. Вы красите яйца на Пасху? Объясняем, откуда взялась эта традиция, где яйца красят ржавыми гвоздями и чем писанка отличается от капанки
  11. Невероятное снижение доллара: опустится ли курс ниже 3 рублей? Прогноз по валютам
Читать по-русски


/

Чыноўнікі Цэнтральнага раёна Мінска аформілі дзяржаўную закупку на выступ артыстаў на некалькіх выбарчых участках у асноўны дзень прэзідэнцкіх выбараў — 26 студзеня. Расказваем, каго з артыстаў запрашалі і колькі збіраліся выдаткаваць на гэта.

Труппа "Берега" на одном из избирательных участков Центрального района Минска. Фото из телеграм-канала администрации Центрального района Минска.
Ансамбль «Берега» на адным з выбарчых участкаў Цэнтральнага раёна Мінска, 26 студзеня 2025 года. Фота з тэлеграм-канала адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

Цэнтр па забяспечанні дзейнасці ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска і падведамных арганізацый апублікаваў заяўку на сайце дзяржзакупак, каб вывучыць цэны ад выканаўцаў, якіх хацелі запрасіць. Пазней мусіць быць апублікаваны яшчэ адзін дакумент — непасрэдна на закупку выступаў гэтых артыстаў, дзе будуць прапісаныя іх ганарары (як правіла, тыя, што яны папрасілі на папярэднім этапе).

Чыноўнікаў цікавілі паслугі па «арганізацыі культурнай праграмы ў дзень выбараў». Характэрна, што ў дакуменце з апісаннем дэталяў па закупцы (ён называецца тэхнічным заданнем) датай выбараў чамусьці стаіць 20 студзеня 2025-га. У той дзень яшчэ не пачалося нават датэрміновае галасаванне. Аднак з назвы закупкі вынікае, што плацілі за выступы ў асноўны дзень выбараў, 26 студзеня.

Такім чынам, у заяўцы відаць запыт на ўдзел і выступленні саліста Моладзевага тэатра эстрады Дзмітрыя Сяргеева на трох выбарчых участках у Мінску: у гімназіях № 34 і № 50, а таксама ў школе № 180.

Выступленне іншай выканаўцы, Ірыны Зыль, планавалася ў школах № 95, 180 і 44.

Салістку і актывістку БРСМ Аліну Міхалёнак запрасілі паўдзельнічаць у шоу на ўчастках, арганізаваных у Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў, юрыдычным каледжы БДУ і 95-й школе.

У 44-й і 180-й школах, а таксама ў 10-й мінскай бібліятэцы выступаў ансамбль «Берега».

Усе выступы гэтых артыстаў ацанілі ў 6800 рублёў. Традыцыйна ўзялі сродкі з бюджэту. Колькі заплацілі кожнаму з выканаўцаў, невядома.

Пакуль гэта адзіная закупка такога кшталту паслуг, якую нам удалося знайсці ў адкрытым доступе. Магчыма, былі і іншыя. Таксама не выключана, што нехта з артыстаў выступаў бясплатна па разнарадцы чыноўнікаў.

Чытайце таксама