Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


/

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што заклікі беларускіх дэмсілаў галасаваць супраць усіх заўчасныя, а ахвочым удзельнічаць у выбарах трэба прыязджаць у Беларусь. Пра гэта ён заявіў 3 студзеня на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі.

Встреча Александра Лукашенко с доверенными лицами. 3 января 2025 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з даверанымі асобамі. 3 студзеня 2025 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

— Вядома, нашыя збеглыя (так беларускія ўлады называюць сваіх апанентаў за мяжой. — Заўв. рэд.) ужо нацкавалі Захад. Вы і самі бачыце іх палітыку: «Галасуем супраць усiх». Яшчэ галасаванне не пачалося, можа, хтосьці здымецца з гэтай дыстанцыі і гэтак далей, а ўжо «супраць усіх». Яшчэ не пачулі, пра што гэтыя кандыдаты будуць гаварыць, не — «супраць усіх». Але гэта іх справа, іх права заяўляць. З-за мяжы лёгка вякаць, — сказаў Лукашэнка.

Ён заклікаў асабіста «прыязджаць сюды і ўдзельнічаць у выбарах».

— Як прыехаць — на гэтае пытанне ўжо некалькі разоў адказвалі, — дадаў палітык.

Таксама Лукашэнка закрануў тэму беларускіх палітвязняў, заявіўшы, што «ніякага здзеку, ніякіх палітвязняў у нас няма».

— Не збіраюся я там як прэзідэнт ціснуць на кагосьці. Гэта перадвыбарная кампанія, гэта выбары — тут людзі павінныя вырашаць усё так, як яны палічаць патрэбным. Ужо потым, як я казаў, прабачце, выбралі — давайце будзем працаваць, — дадаў ён.

Нагадаем, раней беларускія дэмакратычныя сілы, у прыватнасці, іх лідарка Святлана Ціханоўская, заклікалі галасаваць супраць усіх на блізкіх прэзідэнцкіх выбарах.

— У грамадстве, дзе чатыры гады рэпрэсіі не спыняюцца ні на дзень, які-кольвек пратэст цяпер немагчымы, нават мірны. Але ў беларусаў ёсць запыт нешта зрабіць у гэты дзень. Зразумела, што ніхто не будзе лічыць галасы, зразумела, што не будзе ніякіх сумленных назіральнікаў. Але мы таксама ведаем, што ў Беларусі існуе практыка заганяць людзей на выбарчыя ўчасткі, каб паказаць масавасць і гэтак далей. Таму мы просім тых, хто трапляе на псеўдагаласаванне на ўчасткі, галасаваць супраць усіх, — казала Ціханоўская.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня. ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Ганну Канапацкую, Аляксандра Хіжняка і Сяргея Сыранкова.

Участкі за мяжой перасталі адкрываць пасля 2020 года. Магчымасці прагаласаваць тым, хто пастаянна жыве ў іншых краінах, ужо не было ні на канстытуцыйным рэферэндуме ў лютым 2022 года, ні на парламенцкіх выбарах 2024 года.