Сэрвіс грашовых пераводаў Fin.do зноў працуе з карткамі беларускіх банкаў. Пра гэта кампанія паведаміла сваім кліентам.
«Мы радыя паведаміць, што грашовыя пераводы на беларускія карткі цяпер магчымыя з Fin.do», — адзначаюць у кампаніі. Там таксама ўдакладнілі, што з дапамогай мабільнай праграмы ці праз сайт можна даслаць грошы ў Беларусь з любой краіны, якую падтрымлівае сэрвіс (іх каля 130).
Перавод магчымы на банкаўскія карткі Visa і Mastercard беларускіх банкаў. Аднак, яквынікае з інфармацыі на сайце кампаніі, з Беларусі адправіць грошы пакуль не атрымаецца. «Мы робім вялікія намаганні, каб найбліжэйшым часам уключыць грашовыя пераводы з беларускіх картак», — удакладняюць у Fin.do.
Нагадаем, гэты сэрвіс перастаў працаваць з Беларуссю ў чэрвені 2024 года.
Чытайце таксама


