У ЗША пашырылі санкцыйны спіс супраць афіцыйнага Мінска, дадаўшы ў яго 19 фізічных і 14 юрыдычных асобаў з Беларусі, паведаміў Мінфін краіны.
Пад санкцыі ЗША трапілі авіякампаніі «Белканто», «Рада», «Рубистар», а таксама «Дискомс», завод «Легмаш», КБ «Беспилотные вертолеты», «Точная механика», «Гроссвер груп», «Алюртех», «Лазерные приборы и технологии», «МОТ», «Рухсервомотор», «Рузэкспедиция», «Влате Логистик».
З фізічных асобаў спіс папоўнілі:
- Уладзімір Аркадзьеў;
- Юрый Чывель — кіраўнік ТАА «Лабараторыя адытыўных тэхналогій»;
- Уладзімір Чудакоў;
- Аркадзь Дзіменштэйн — дырэктар ТДА «Дискомс»;
- Алег Герасім;
- Дзмітрый Ішчанка;
- Сяргей Кацянок — звязаны з ТАА «Гросвер груп»;
- Аляксандр Лешчанка — дырэктар ТАА «Точная механика»;
- Яўген Міхалап;
- Іван Нарэйка;
- Уладзіслаў Паўленка;
- Алег Пятроў;
- Вікторыя Саўрук — намесніца дырэктара ТАА «МОТ»;
- Сяргей Сідарук — менеджар ТАА «Рухсервомотор»;
- Аляксей Яворскі — звязаны з ТАА «Алюртех»;
- Дзмітрый Замулевіч;
- Аляксандр Жарскі — дырэктар ТАА «Рухсервомотор».
Пад санкцыі ЗША трапіў і борт, якім карыстаецца Аляксандр Лукашэнка — EW-001PB. Як гаворыцца на сайце Мінфіна ЗША, ён быў выпушчаны 26 верасня 2004 года.