Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  5. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  6. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  7. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  13. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  14. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  17. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  18. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  19. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
Читать по-русски


Аб’яднаны пераходных кабінет Беларусі застаўся без прадстаўніка па замежных справах пасля таго, як Валерый Кавалеўскі заявіў, што пакідае пасаду. «Люстэрка» спытала ў яго пра прычыны такога рашэння і пра пашпарт Новай Беларусі.

Валерий Ковалевский. Фото: пресс-служба Объединенного переходного кабинета
Валерый Кавалеўскі. Фота: прэс-служба Аб’яднанага пераходнага кабінета

— Пашпарт Новай Беларусі — гэта народны праект, ім займаецца шмат людзей з Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета. Я думаю, гэтая справа будзе працягнутая, — сказаў Кавалеўскі.

Пры гэтым ён не агучыў тэрмінаў выпуску першага асобніка дакумента, праца над якім пачалася амаль год таму.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка заявіў, што праект пашпарта «пакуль падвісае». Гэта здарылася пасьля таго, як 28 траўня Беларускі расследавальніцкі цэнтр высветліў, што літоўскае прадпрыемства, якое працуе над праектам, звязанае з «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі Віктарам Шаўцовым.

У паведамленні пра адстаўку, апублікаваным у Facebook, Кавалеўскі напісаў, што ў яго «з'явіліся разыходжанні ў стратэгічным бачанні шляхоў дасягнення мэтаў дэмакратычнага руху, у арганізацыі і тактыцы вядзення працы, а таксама ў падыходах да ўнутранай палітыкі». Што гэта за разыходжанні?

— Разыходжанні ёсць заўсёды, неабавязкова ўсе павінныя гаварыць адным голасам, — заявіў Кавалеўскі. — У Facebook я напісаў усё, што хацеў сказаць з гэтай нагоды. Іншых каментароў не будзе.

У Аб’яднаным пераходным кабінеце Валерый Кавалеўскі таксама курыраваў важны для беларускіх дэмакратычных сіл украінскі кірунак. Паводле палітыка, у далейшым праблем з гэтым быць не мусіць.

— Офіс Святланы Ціханоўскай актыўна працуе на ўкраінскім кірунку, — падкрэсліў палітык. — Таксама ёсць місія беларускіх дэмсілаў ва Украіне, якая працягвае сваю працу. Таксама мы бачым, што Каардынацыйная рада дэманструе высокі ўзровень зацікаўленасці. Так што гэтае супрацоўніцтва працягнецца.

Кавалеўскі не ведае, хто зменіць яго на пазіцыі прадстаўніка па міжнародных справах. У каментары «Люстэрку» ён адмовіўся гаварыць, ці абмяркоўваў ён папярэдне пытанне сваёй адстаўкі са Святланай Ціханоўскай і чым ён плануе займацца пасля сыходу з Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Нагадаем, у пачатку красавіка 2024 года пра адыход з Аб’яднанага пераходнага кабінета заявіў Аляксандр Азараў, які курыраваў працу з планам «Перамога». З лістапада 2022 года застаецца вакантнай пасада прадстаўніка АПК па эканоміцы, якая вызвалілася пасля адыходу з АПК заснавальніцы кампаніі Laava Tech Таццяны Зарэцкай.

Чытайце таксама