Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  6. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  7. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  15. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
Читать по-русски


Вось ужо трэці дзень Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Манголіі. Паездка не праходзіць гладка. Яшчэ напярэдадні прыбыцця беларускай дэлегацыі экс-прэзідэнт Манголіі Элбэгдорж Цахіагійн заклікаў цяперашнія ўлады арыштаваць Лукашэнку праз учыненыя ім злачынствы супраць чалавечнасці. Мясцовыя актывісты спрабуюць пратэставаць і патрабуюць выправадзіць беларуса з краіны. У панядзелак, 3 чэрвеня, Лукашэнка паскардзіўся на мангольскіх журналістаў: нібыта тыя публікуюць ангажаваную інфармацыю пра яго. Што ж мангольскія медыя пішуць пра беларускую палітыку?

Александ Лукашенко посещает Национальный музей Чингисхана в Улан-Баторе. 3 июня 2024 года. Фото: БЕЛТА
Аляксандр Лукашэнка наведвае Нацыянальны музей Чынгісхана ва Улан-Батары. 3 чэрвеня 2024 года. Фота: БЕЛТА

Чаму Лукашэнка пакрыўдзіўся?

Ва Улан-Батары Аляксандр Лукашэнка расказаў, што «прачытаў увесь агляд» мясцовых СМІ, і абвінаваціў журналістаў у перадузятасці.

— Бачу, што яны проста ангажаваныя адным бокам. Яны не бачаць таго, што адбываецца. Не ўсе — асобныя журналісты. І гэта ўкідваецца ў грамадства. Не рабіце нас ворагамі мангольскага народа. Мы — вашыя самыя блізкія сябры і браты, — заявіў Лукашэнка.

Відаць, палітыка пакрыўдзіла тое, якім чынам мангольская прэса апісвае вайну ва Украіне і ступень удзелу ў ёй уладаў Беларусі. Падрабязней пра гэта выказалася прэс-служба Лукашэнкі:

«Але некаторым СМІ не да гэтага — публікуюць аднабокія, ангажаваныя тэзісы. СВА, агрэсія, дапамога Расіі… Вось і атрымліваецца: частка грамадства візіт успрыняла негатыўна. Наклалася яшчэ і мясцовая напаленая ўнутрыпалітычная абстаноўка (Манголія напярэдадні парламенцкіх выбараў). Дарэчы, тутэйшая апазіцыя нават планавала антыбеларускія мітынгі ў сталіцы з шаблонным пасылам: Беларусь — суагрэсар і гэтак далей».

Што пісалі пра візіт Лукашэнкі мангольскія СМІ

Мангольскае выданне News.mn паведамляе, што дэманстрацыю супраць візіту Лукашэнкі спрабавалі арганізаваць чатыры кіраўнікі руху «Не вайне». 3 чэрвеня яны выйшлі на цэнтральную плошчу Улан-Батара, але іх затрымала паліцыя. Адзін з іх у каментары выданню назваў Лукашэнку «ваенным злачынцам і суўдзельнікам Пуціна».

— Абвясціць гэта дзяржаўным візітам высокага рангу і схаваць гэтага чалавека ў краіне на чатыры дні пад першакласнай аховай — гэта дзеянне, за якое Манголія можа зазнаць міжнародныя санкцыі. Гэта паводзіны, якіх не мусіць быць у палітыцы знешніх адносін Манголіі, — заявіў ён і заклікаў неадкладна выправадзіць беларускага палітыка з краіны.

Партал Ikon.mn цытаваў Паўла Латушку, які нагадваў, што Манголія ўваходзіць у юрысдыкцыю Міжнароднага крымінальнага суда, А Лукашэнка «нясе адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, арганізаваўшы шырокамаштабны напад на грамадзянскае насельніцтва па палітычных матывах».

У цэлым прыезд Аляксандра Лукашэнкі даволі актыўна асвятляецца ў мангольскай прэсе. Многія медыя адзначалі, што гэта яго першы візіт у краіну, хоць дыпламатычныя адносіны паміж Манголіяй і Беларуссю былі ўсталяваныя яшчэ ў 1992 годзе.

Навінавае выданне 24tsag.mn апублікавала восем галоўных фактаў пра Лукашэнку. Журналісты адзначылі, што ён стаў прэзідэнтам Беларусі ў 1994 годзе ва ўзросце 39 гадоў і зноў збіраецца ўдзельнічаць у выбарах 2025 года. Яшчэ адзін факт датычыў пратэстаў 2020 года: «Яны ўспыхнулі пасля таго, як папярэднія вынікі паказалі, што Лукашэнка перамог на прэзідэнцкіх выбарах, а назіральнікі і апазіцыя лічаць, што была фальсіфікацыя». Палітыка апісалі як «аднаго з галоўных прыхільнікаў Уладзіміра Пуціна».

Партал Gereg.mn таксама зрабіў акцэнт на саюзніцкіх адносінах Беларусі і Расіі. «Адданы паплечнік Пуціна наведвае Манголію» — так называецца нататка пра візіт палітыка.

— Апазіцыя заяўляе, што Манголіі варта яго арыштаваць, бо яна чалец Міжнароднага крымінальнага суда. Вядома, зразумела, што мы не будзем арыштоўваць запрошанага чалавека, — гаворыцца ў нататцы выдання. — У нас з Беларуссю цесныя сельскагаспадарчыя сувязі. Акрамя таго, да нас пастаўляецца горназдабыўная тэхніка, такая як БелАЗ.

Напярэдадні візіту Лукашэнкі выданне News.mn апублікавала яго кароткую біяграфію. У ёй таксама згадваецца факт, што ён стаў прэзідэнтам Беларусі ў 39 гадоў: «Нягледзячы на адсутнасць досведу, ён быў рашучым і карыстаўся павагай масаў». Аўтары нататкі адзначалі, што ў першыя гады яго прэзідэнцтва «Беларусь сутыкнулася са шматлікімі праблемамі, уключаючы злачынныя групоўкі, рост інфляцыі і беспарадкі ў суседніх краінах».

Чытайце таксама