Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У Польшчы затрымалі заказчыка нападу на паплечніка Аляксея Навальнага, расійскага апазіцыянера Леаніда Волкава ў Вільнюсе — гэта грамадзянін Беларусі, паведаміў польскі прэм’ер-міністр Дональд Туск. Раней стала вядома пра затрыманне меркаваных выканаўцаў злачынства — двух грамадзян Польшчы.

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

— Затрыманы беларус, які працуе на расіян і які замовіў двум палякам забойства паплечніка Навальнага, — заявіў Дональд Туск.

Раней стала вядома, што ў Польшчы затрыманыя двое падазраваных у нападзе на Волкава. Паводле прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы, абодва — грамадзяне Польшчы. Туск дадаў, што яны звязаныя з коламі фанатаў ультрас.

Затрыманне адбылося 3 красавіка ў выніку сумесных дзеянняў польскіх і літоўскіх праваахоўнікаў. Паводле звестак літоўскай паліцыі, перад нападам на паплечніка Навальнага мужчыны паехалі ў Вільнюс, а потым вярнуліся ў Варшаву.

Прэс-сакратар Варшаўскага суда Яана Адамовіч заявіла, што падазраваныя «дзейнічалі ў складзе арганізаванай групы і выконвалі заказы спецслужбаў чужой краіны». Яны арыштаваныя да 13 траўня. Калі мужчын прызнаюць вінаватымі ў нанясенні цялесных пашкоджанняў Волкаву, ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, паведамляе AP.

Нагадаем, увечары 12 сакавіка ў Вільнюсе з малатком напалі на паплечніка Аляксея Навальнага, апазіцыянера Леаніда Волкава. Яму разбілі акно ў машыне і распылілі ў вочы слезацечны газ, пасля чагопачалі біць Волкава малатком. Яго даставілі ў бальніцу, але выпісалі на наступны дзень. Сам палітык лічыць, што за тым, што адбылося, стаяць расійскія ўлады. У Літве тады паабяцалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці.