Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  13. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Беларуска паскардзілася старшыня Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, што трапіла ў пенсійную пастку праз указ Аляксандра Лукашэнкі. Гаворка пра дакумент, якім многіх беларусаў пераводзяць на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі.

Наталья Кочанова. Фото: пресс-служба Совета Республики
Наталля Качанава. Фота: прэс-служба Савета Рэспублікі

«Мінчанцы яшчэ няма 75 гадоў, і ёй паводле новаўвядзенняў у закон не прыносяць пенсію. З рэлігійных перакананняў пенсіянерка адмаўляецца забіраць пашпарт, ад банкаўскай карткі таксама адмаўляецца. Заяўніца звярнулася з просьбай даць ёй магчымасць атрымліваць грошы без пашпарта па даручэнні», — паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі Нацсходу. Такое пытанне Наталлі Качанавай паступіла 27 сакавіка, калі яна праводзіла прыём насельніцтва ў Мінску. Што адказала чыноўніца і ці паабяцалі беларусцы вырашыць яе пытанне, грамадскасці не паведамілі.

Нагадаем, у снежні 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон «Пра змяненне законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат». Гэтым дакументам сярод іншага ўвялі змяненне па выплаце пенсій і дапамог на дзяцей. Адно з асноўных новаўвядзенняў гэтага дакумента — перавод многіх беларусаў на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі. Гэта закранае жыхароў Мінска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і райцэнтраў. Выбраць фінустанову, праз якую давядзецца атрымліваць гэтыя сродкі, можна самастойна. Раней гэтыя катэгорыі насельніцтва маглі на свой выбар атрымліваць пенсіі і дапамогі на дзяцей праз пошту ці банкі.

Таксама гэтым дакументам Аляксандр Лукашэнка змяніў крытэры, паводле якіх будуць вызначаць, што чалавек можа іх атрымаць. Дамы-інтэрнаты пераймянуюць, а трапіць у іх можа стаць складаней. Гэты дакумент выклікаў абурэнне ў дэпутатаў парламента, якія часта аднагалосна галасуюць за законапраекты.

Дарэчы, гэта не адзіная праблема што да пенсій, з якой 27 сакавіка звярнуліся да Наталлі Качанавай. Так, у жыхаркі Івацэвіцкага раёна было пытанне пра пераразлік памеру пенсіі. Як паведамляецца, для тлумачэння актуальных пытанняў пенсійнага забяспечання на прыём паклікалі першую намесніцу міністра працы Наталлю Паўлючэнка. «У нас праз гэта праблемы, што людзям даюць няправільныя адказы. Трэба праверыць яшчэ раз налічэнне пенсій даяркам гэтых дзвюх вёсак, пра якія казала заяўніца, каб нікога не пакрыўдзіць», — заявіла Наталля Качанава. Іншыя падрабязнасці гэтай гісторыі не паведамляюцца.

Чытайце таксама