Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  2. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  3. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  4. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  5. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  6. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  7. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  8. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  9. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  12. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  15. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  16. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  17. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
Читать по-русски


Мінспорту і турызму хоча ўнесці змены па прафатэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Для гэтых работнікаў хочуць пашырыць спіс прычын, з якіх фактычна могуць забараніць ажыццяўляць дзейнасць. У ведамстве заяўляюць, што прапановы чыноўнікаў звязаныя з барацьбой з рэабілітацыяй і адмаўленнем нацызму.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што хочуць змяніць чыноўнікі

Як адзначаюць у Мінспорту, змены па прафесійнай атэстацыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў вырашылі ўнесці пасля аналізу іх дзейнасці. Паводле звестак ведамства, некаторыя работнікі «дапускаюць негатыўныя выказванні ў дачыненні да цяперашняга дзяржаўнага ладу Беларусі».

«Дзейныя меры рэагавання з дапамогай пазбаўлення гэтых экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пасведчанняў пра атэстацыю паказваюць сваю эфектыўнасць: пасля выяўлення фактаў неадпаведнасці такіх асоб прафесійным і этычным

патрабаванням орган атэстацыі прымае адпаведныя рашэнні», — лічаць у Мінспорту.

У ведамстве мяркуюць, што гэтую працу трэба ўзмацніць — больш пільна праводзіць прафатэстацыю і пазбаўляць дакумента, патрэбнага для працы. У Мінспорту выступаюць «за ўзмацненне адказнасці як прэтэндэнтаў на этапе праходжання атэстацыі, так і дзейных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў».

Таму атэстацыйнай камісіі і яе сакратару хочуць пашырыць паўнамоцтвы. Цяпер сакратар запытвае ў органах унутраных справаў звесткі пра чалавека, які праходзіць атэстацыю, па акрэсленым пераліку парушэнняў, за якія прадугледжаныя адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. Гэта робяць як у дачыненні да дзейных экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, так і ў дачыненні да прэтэндэнтаў на такія пазіцыі.

Цяпер жа прапануецца павялічыць спіс парушэнняў, па якіх сакратар будзе запытваць такія звесткі. Яго хочуць пашырыць артыкуламі 130−1 і 130−2 Крымінальнага кодэкса (яны датычаць рэабілітацыі і адмаўлення нацызму). Наяўнасць такіх парушэнняў пацягне неатэстацыю работніка.

«Гэтыя меры скіраваныя на прафілактычную працу з экскурсаводамі і гідамі-перакладчыкамі і закліканыя ўзмацніць іх адказнасць у мэтах недапушчэння скажэння фактаў гісторыі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», — адзначаюць у Мінспорту.

Якія змены для экскурсаводаў і гідаў ужо ўвялі і навошта спатрэбіліся новыя

У Мінспорту нагадваюць, што ў ліпені 2023 года ведамства акрэсліла прафесійныя і этычныя патрабаванні да экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў. Праз гэта ў краіне ўзнік недахоп такіх спецыялістаў.

Летась сярод іншага было ўведзенае патрабаванне, паводле якога неабходна падчас экскурсіі мець пры сабе бэйдж і пералік тэм экскурсій, па якіх пройдзеная атэстацыя. І не варта дапускаць некарэктныя выказванні пра Беларусь. Так, ад экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў патрабуецца «фармаваць уяўленне пра Беларусь як пра краіну, прывабную для турыстаў, экскурсантаў». Таксама нельга дапускаць на экскурсіях суб’ектыўныя некарэктныя ацэнкі і выказванні пра Беларусь і іншыя краіны. Неабходна «прымаць меры па недапушчэнні з боку турыстаў, экскурсантаў ці іншых асоб некарэктных, правакацыйных і іншых негатыўных выказванняў або дзеянняў».

Аднак гэтых патрабаванняў, як лічаць у Мінспорту, недастаткова, а работнікі павінныя больш «праяўляць павагі да гісторыі беларускай дзяржаўнасці».

«У той жа час дзейнасць экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў уяўляе сабой працу з фактамі, — адзначае ведамства ў абгрунтаванні да законапраекта. — Таму такія асобы ў сілу сваіх прафесійных і этычных патрабаванняў абавязаныя выказваць павагу да гісторыі развіцця беларускай дзяржаўнасці, як і фармаваць уяўленне пра Рэспубліку Беларусь як пра краіну, прывабную для турыстаў і экскурсантаў, не дапускаючы суб’ектыўных некарэктных выказванняў пра краіну».

Чытайце таксама