Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
Читать по-русски


Некалькі не звязаных паміж сабой крыніц, якія працуюць на БЕЛАЗе, паведамілі «Люстэрку», што затрыманы генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Нікіфаровіч. Пазней нам стала вядома, што на заводзе актыўна абмяркоўваюць гэтую тэму, аднак ніякіх афіцыйных аб’яваў дагэтуль не было. Мы высветлілі, што кіраўніка на працоўным месцы няма, — і невядома, калі ён вернецца. Расказваем падрабязнасці.

Сергей Никифорович выступает на стратегической сессии XII Петербургского международного газового форума, Санкт Петербург, Россия, 1 ноября 2023 года. Фото: belaz.by
Сяргей Нікіфаровіч выступае на стратэгічнай сесіі XII Пецярбургскага міжнароднага газавага форуму, Санкт-Пецярбург, Расія, 1 лістапада 2023 года. Фота: belaz.by

Як расказалі крыніцы, Сяргей Нікіфаровіч быў затрыманы ўвечары 15 снежня. Нашыя суразмоўцы сцвярджаюць, што з таго часу топ-менеджар завода знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адна з магчымых прычын — карупцыя.

Пры гэтым афіцыйных паведамленняў пра затрыманне дырэктара БЕЛАЗа не было ні ад сілавікоў, ні ад Аляксандра Лукашэнкі, які любіць самастойна паведамляць пра такія рэзанансныя справы.

У панядзелак, 18 снежня, журналіст «Люстэрка» пад выглядам звычайнага беларуса патэлефанаваў у прыёмны пакой Нікіфаровіча. Там заявілі, што таго на працоўным месцы няма.

— Сяргей Алегавіч на нарадзе, — сказала сакратарка. Пасля ў той дзень, як і ў аўторак, слухаўку ў прыёмныі пакоі не падымалі.

У сераду, адказваючы на прамое пытанне, ці затрыманы Нікіфаровіч, сакратарка заявіла, што нічога пра гэта не ведае:

— На працоўным месцы Сяргея Алегавіча цяпер няма, але пра тое, што яго затрымалі, я нічога не ведаю. Дзякуй, што сказалі.

21 снежня мы зрабілі апошнюю на гэты момант спробу знайсці Нікіфаровіча: пад выглядам сакратаркі аднаго з расійскіх партнёраў прадпрыемства нашая журналістка патэлефанавала ў яго прыёмны пакой і паспрабавала прызначыць сустрэчу.

— Да Новага года дакладна не. Сяргей Алегавіч у адпачынку. Вось пасля і тэлефануйце, калі ласка, — сказала сакратарка генеральнага дырэктара, параіўшы звязацца пасля 8 студзеня, калі БЕЛАЗ выйдзе з вакацый.

З панядзелка да чацвярга мы таксама спрабавалі дазваніцца на мабільны тэлефон генеральнага дырэктара, аднак ён не адказаў.

Сяргей Нікіфаровіч нарадзіўся ў 1979 годзе ў Жодзіне. Працоўную кар’еру пачаў на БЕЛАЗе на пасадзе майстра ўчастка. З 2015 да 2017 года быў намеснікам старшыні Жодзінскага гарвыканкама, потым перайшоў на працу ў пінскае ААТ «Кузлітмаш», дзе спачатку працаваў намеснікам дырэктара, а пазней узначаліў прадпрыемства. 21 верасня 2020 года яго прызначалі генеральным дырэктарам ААТ «БЕЛАЗ — кіраўнічая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг».

Чытайце таксама