Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  2. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  3. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  4. У Джо Байдена диагностировали смертельную болезнь
  5. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  6. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  7. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  8. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
  9. В ISW пояснили, что может означать затягивание РФ переговоров с Украиной
  10. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  11. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб’ектаў і тэрактаў у Беларусі. Пра гэта ў гутарцы з журналістамі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль, перадае БЕЛТА.

Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«На тэрыторыі Польшчы ў цяперашні час сем так званых харугваў рыхтуюцца да тэрактаў і захопу аб’ектаў на беларускай тэрыторыі. Самая агрэсіўная харугва трэніруецца ў Беластоку на вуліцы кардынала Вышынскага, 6а. Ёю кіруе наш грамадзянін Асадулаеў 1991 года нараджэння, які калісьці вучыўся ў Вайсковай акадэміі і ўцёк за мяжу. Ён хаваецца пад псеўданімам Шляхціц. Гэта адна з найбольш агрэсіўных структур», — сказаў Іван Тэртэль.

Старшыня КДБ запэўніў, што вядомыя імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў. «Мы лічым гэта недапушчальным. Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінныя сачыць, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх. Мы неаднаразова атрымлівалі інфармацыю, што гэтая публіка хацела б здзейсніць правакацыі з выкарыстаннем метадаў 1939 года. Мы памятаем, з чаго пачыналася Другая сусветная вайна — з правакацыі немцаў з выкарыстаннем польскай формы адзення», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

Ён папярэдзіў польскіх, украінскіх і прыбалтыйскіх калег, што гэта зброя, якая не паддаецца кантролю, якая можа быць павернутая супраць куратараў. «Гэта было неаднаразова. Мы ведаем сітуацыю з ІДІЛ і гісторыю іх узаемаадносін з амерыканскімі спецслужбамі. І нашыя замежныя калегі могуць дабіцца такіх самых адмоўных вынікаў для сябе», — лічыць Іван Тэртэль.