Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  2. У Джо Байдена диагностировали смертельную болезнь
  3. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  4. В ISW пояснили, что может означать затягивание РФ переговоров с Украиной
  5. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  6. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  7. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  8. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  10. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  11. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
Читать по-русски


Латвія закрывае пункт пропуску «Сілене» (з беларускага боку — «Урбаны») з Беларуссю з 19 верасня. Рашэнне было прынятае сёння ўрадам краіны, перадае DELFI.

Фото: rs.gov.lv
Латвійская мяжа. Фота: rs.gov.lv

Рашэнне было прынятае ў «сувязі з меркаваннямі бяспекі», з улікам «вялікай колькасці выпадкаў незаконнага перасячэння мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю» і «неабходнасцю пераразмеркавання рэсурсаў».

У сярэднім праз «Сілене» заязджаюць 625 чалавек і выязджаюць 605 чалавек за дзень, а таксама заязджаюць і выязджаюць у сярэднім 87 і 85 грузавых аўтамабіляў.

Праца пункта пропуску «Пяцерніекі» (з беларускага боку — «Грыгароўшчына») на мяжы Латвіі і Беларусі працягнецца.

Міністр унутраных справаў Рыхардс Казлоўскіс расказаў пра сітуацыю на мяжы паміж Латвіяй і Беларуссю, паведаміўшы, што напярэдадні больш чым 100 чалавек былі спыненыя на нелегальным уездзе ў Латвію. Паводле міністра, людзі, што перасякаюць мяжу, усё часцей аказваюць супраціў памежнікам і паліцыі. Прэм’ер-міністр Эвіка Сіліня дадала, што напружанне на мяжы ўзмацняецца, таму з мэтай эканоміі рэсурсаў памежны пункт «Сілене» закрываецца — а таксама каб паслаць сігнал Беларусі, што Латвія абараняе сваю мяжу.

Пра такое рашэнне ў Латвіі загаварылі тыдзень таму, адзначыўшы, што сітуацыя на мяжы, «напэўна, самая напружаная за ўсе тры гады пачынаючы з 2021-га».

Нагадаем, краіны — суседзі Беларусі паслядоўна закрываюць пункты пропуску на мяжы. Галоўныя прычыны гэтага — міграцыйны крызіс і прысутнасць у нашай краіне наймітаў ПВК Вагнера. Раней польскі бок закрыў чатыры пункты пропуску, Літва — два. Краіны — суседзі Беларусі таксама распрацавалі механізм поўнага закрыцця мяжы. Аднак пакуль гаворкі пра гэта не ідзе.