Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  2. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  5. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  6. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  9. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  10. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  13. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  14. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  15. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  16. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
Читать по-русски


Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын ніколі не прасіў у Лукашэнкі гарантый бяспекі. Пра гэта апошні заявіў падчас размовы з журналістамі, перадае яго прэс-служба.

Александр Лукашенко общается с журналистами, 25 августа 2023 года. Фото: пресс-служба Лукашенко
Аляксандр Лукашэнка размаўляе з журналістамі, 25 жніўня 2023 года. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

«Калі наўпрост адказваць на гэтае пытанне: я і не мусіў забяспечваць бяспеку Прыгожына. Гэта па-першае. Па-другое, ніколі ў такім ключы размова і не ішла, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — А па-трэцяе, запомніце: па бяспецы мы двойчы падыходзілі да гэтага. Першы раз — калі я яму тэлефанаваў і ішлі перамовы, калі яны маршам ішлі на Маскву. Я яму кажу: «Жэнь, ты разумееш, ты загубіш людзей і сам загінеш?» У запале гэты чалавек (толькі з фронту): «Чорт з ім, загіну!» Я яму кажу: «Жэнь, я зараз табе вышлю вяроўку і кавалак мыла». — «Не, не, не. Я так не хачу. Я героем загіну». Вось першая размова ішла. Другі раз — калі ён прыязджаў да мяне з Дзімам Уткіным. Я катэгарычна іх абодвух папярэдзіў: «Хлопцы, глядзіце».

Палітык адзначыў, што падчас перамоваў з Яўгенам Прыгожыным абмяркоўваліся два пытанні: спыненне крымінальных справаў у дачыненні да вагнераўцаў і іх вывад у Беларусь. «Гэта я прапанаваў. Кажу: «Калі вы чагосьці баіцеся, я буду размаўляць з прэзідэнтам Пуціным, мы вас выведзем у Беларусь. Мы вам гарантуем у Беларусі поўную бяспеку». І трэба аддаць належнае, Жэня Прыгожын ніколі не прасіў мяне асобна надаць увагу пытанням бяспекі», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Я вам проста прывяду яшчэ адзін прыклад. Апошні раз, калі мы лёталі ў Эміраты, да мяне паступіла вельмі сур’ёзная інфармацыя ад крыніц, глыбейшых за якія не бывае, пра замах на Яўгена Прыгожына. Цягаму дзвюх гадзін (я даручыў) знайшлі амбасадара Расіі ў Эміратах, выклікалі яго да мяне. Я перадаў яму шыфраграму ў Крэмль Пуціну і Бортнікаву пра падрыхтоўку замаху на Прыгожына», — падзяліўся інсайдамі палітык.

Праз пэўны час Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў у Яўгена Прыгожына, ці дайшла да яго гэтая інфармацыя. Заснавальнік ПВК Вагнера пацвердзіў, што прэзідэнт Расіі папярэдзіў яго пра падрыхтоўку замаху.

«Трэба ж нешта пісаць. Каб мяне дзесьці ўкалоць і гэтак далей. Не больш за тое. Гэта ж па-дурному. Учора сказалі — палова тых, хто прачытаў, адразу пасмяялася. А астатняя палова праз дзень падумала: «Пры чым тут Лукашэнка? Як ён мог у Афрыцы (а Прыгожын ляцеў з Афрыкі) забяспечыць яму бяспеку? А потым ён прызямліўся ў Маскве і паляцеў у Піцер. Як я мог яму гарантаваць гэтую бяспеку? Таму гэта пытанні не да мяне. Тым больш такой размовы ніколі не было — забяспечваць бяспеку на чужой тэрыторыі», — пракаментаваў Лукашэнка заўвагі пра тое, што нібыта не гарантаваў абяцаную Яўгену Прыгожыну бяспеку.

На сваёй тэрыторыі беларускі бок выканаў усё абяцанае ўдзельнікам ПВК Вагнера і нават больш за тое, упэўнены палітык. «Яны не маюць ніякіх прэтэнзій, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Учора старшыня КДБ звязаўся з імі на маё даручэнне, і ад мяне перадалі ім толькі адзін мэсэдж: усё, пра што мы з Прыгожыным, дамаўляліся, мы выканаем».

Крушэнне бізнес-джэта Прыгожына

Бізнес-джэт, які належаў заснавальніку ПВК Вагнера Яўгену Прыгожыну, пацярпеў крушэнне ў раёне вёскі Кужэнкіна ў Цвярской вобласці ўвечары 23 жніўня. Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу пра парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту.

Расавіяцыя апублікавала спіс пасажыраў самалёта, які разбіўся. Сярод іх — Яўген Прыгожын, камандзір ПВК Дзмітрый Уткін і Валерый Чакалаў — кіраўнік фірмаў, звязаных з Прыгожыным. Паведамляецца пра іх гібель, але афіцыйна іх смерць усё яшчэ не пацверджаная.

24 жніўня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні «ўсім, хто загінуў у авіякатастрофе з самалётам Прыгожына».

Крушэнне самалёта Прыгожына адбылося роўна праз два месяцы пасля мяцяжу заснавальніка ПВК.