Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Зніклі ўсе абмежавальнікі». Навошта беларускія вайскоўцы спявалі на Краснай плошчы хвалебную песню пра Лукашэнку — меркаванне аналітыка
  2. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
  3. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  4. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  5. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  6. «С точки зрения силовиков, работа — удобное место». Как сейчас задерживают «за политику» и кто в зоне риска — рассказываем
  7. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  8. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
Читать по-русски


Урад Новай Зеландыі 21 ліпеня пашырыў санкцыі, уведзеныя ў адказ на поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну. У новы спіс трапілі тры беларускія банкі.

Фото: pixabay.com
Фатаграфія выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

Санкцыі ўведзеныя супраць «Банка Дабрабыт», «Белінвестбанка» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь». Таксама пад абмежаванні трапілі холдынг «Белінвестбанка» ТАА «Белінвест-інжынірынг», ЗАТ «Белбізнеслізінг» і кампанія «Сохра», якая займаецца прасоўваннем, рэалізацыяй і сэрвісным абслугоўваннем прадукцыі прадпрыемстваў РБ на замежных рынках.

«Беларусь актыўна падтрымлівае Расію, якая працягвае парушаць міжнароднае права і падрываць міжнародны мір і бяспеку — тое, што абавязаная абараняць і падтрымліваць як чалец Савета Бяспекі ААН. Беларускі рэжым пацвердзіў, што кантраляваная Расіяй ядзерная зброя размешчаная на яго тэрыторыі, якая мяжуе з Украінай. Новая Зеландыя рашуча выступае супраць распаўсюду і сумеснага выкарыстання ядзернай зброі і разглядае гэты крок як непасрэдную пагрозу Украіне, яе суседнім саюзнікам і далейшую спробу дэстабілізаваць рэгіён», — заявіла міністр замежных справаў Новай Зеландыі Наная Махута.

Новая Зеландыя таксама пашырыла санкцыі супраць расійскага ваенна-прамысловага комплексу, ваенізаваных фармаванняў і асобаў, якія маюць дачыненне да незаконнай перавозкі і дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Расію.

«Новая Зеландыя працягвае падтрымліваць Украіну і асуджае ўсіх, хто садзейнічае гнюсным дзеянням Расіі», — падсумавала кіраўніца МЗС.