Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Эксперты: Кремль расширяет территориальные претензии — на переговорах в Стамбуле впервые прозвучали требования по новым областям
  2. «Я разумею пункт гледжання Пуціна». «Люстэрка» пабывала на выступе Барака Абамы ў Польшчы — расказваем
  3. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  4. Сустрэча завершаная — перамовы ўкраінскай і расійскай дэлегацый у Стамбуле доўжыліся каля дзвюх гадзін
  5. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  6. «Старшим медсестрам угрожали уголовными делами за график дежурств». Что происходит в беларусском здравоохранении — рассказы с мест
  7. «Наша Ніва»: Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»
  8. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  9. Если вы устали от холодного мая — плохие новости, стабильное тепло придет нескоро. Прогноз погоды на следующую неделю
Читать по-русски


У жыроўках беларусаў за чэрвень, якія мусілі прыйсці бліжэй да 10 ліпеня, сумы за некаторыя паслугі будуць выстаўленыя па павышаных тарыфах. Прычына — іх падаражанне з 1 чэрвеня. «Люстэрка» расказвае, што канкрэтна падаражэла і на колькі вырастуць плацяжы за гарачую ваду.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады з 1 чэрвеня паднялі на 12,7% — да 24,7187 рубля за 1 Гкал.

Да прыкладу, за гарачую ваду (за 0,4198 Гкал) у двухпакаёвай кватэры ў Мінску на 50 «квадратаў», у якой прапісаны адзін чалавек, па льготным тарыфе за чэрвень выйдзе 10,37 рубля. У траўні выйшла б 9,2 рубля.

У кватэры, у якой ніхто не прапісаны, у чэрвені за такі ж спажыты аб’ём гарачай вады выйдзе сума ў 53 рублі. Для такога жылля тарыф паднялі з 1 студзеня.

З чэрвеня для насельніцтва таксама падаражэла электрычнасць і прыродны і звадкаваны газ для ацяплення. Так, электраэнергія стала даражэйшай на 3−13% у залежнасці ад тарыфу.

Нагадаем, у 2022 годзе з 1 чэрвеня таксама павышалі субсідыяваныя тарыфы на ацяпленне і падагрэў вады. Але пазней урад адмяніў гэтае павышэнне. Таксама чыноўнікі «адкруцілі» назад цэннік на электраэнергію, якую выкарыстоўваюць для ацяплення жылля і падагрэву вады.

Чытайце таксама