Пра новыя выпадкі пераследу беларусаў, якія вяртаюцца дадому з-за мяжы, расказаў праваабарончы цэнтр «Вясна».
Праваабаронцы паведамляюць пра тое, што людзей на мяжы ўзмоцнена даглядаюць, апытваюць, праглядаюць іх тэлефоны і потым адпускаюць. Аднак на наступны дзень да іх па месцы жыхарства прыходзяць сілавікі.
«Калі ласка, перад тым як вярнуцца ў Беларусь, яшчэ раз ацаніце ўсе рызыкі. На выпадак праверкі адпішыцеся ад „экстрэмісцкіх“ каналаў і выдаліце фота, якія могуць выклікаць пытанні ў сілавікоў. Таксама майце на ўвазе, што праз некалькі дзён пасля праходжання мяжы да вас могуць прыйсці з ператрусам», — папярэдзілі ў ПЦ «Вясна».
Чытайце таксама