Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  2. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  9. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


У МЗС Беларусі заявілі, што беларускія ўлады збіраюцца «дзейнічаць жорстка» ў дачыненні да тых, хто можа планаваць напад на яе тэрыторыю. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз на палях сустрэчы міністраў замежных справаў краін АДКБ, перадае «КоммерсантЪ».

Фото: twitter.com/europeanbelarus
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларускі добраахвотнік ва Украіне. Фота: twitter.com/europeanbelarus

«Калі раптам сапраўды хтосьці паспрабуе агрэсіўным чынам на нашай тэрыторыі дзейнічаць, то наступствы і для ініцыятараў гэтых дзеянняў, і для выканаўцаў будуць сумнымі», — сказаў Глаз.

«Пра тое, што на тэрыторыі Польшчы з удзелам польскіх — і не толькі польскіх, а заходніх — спецслужбаў адкрыта рыхтуюцца баевікі, экстрэмісты, тэрарысты для правядзення ўзброеных аперацый у Беларусі, мы неаднаразова казалі. Гэта абсалютны факт», — заявіў прадстаўнік МЗС Беларусі.

Ён падкрэсліў, што Мінск вёў па гэтай праблематыцы дыялог і з самой Варшавай: «Разумення мы не знаходзім, яны (польскія ўлады. — Заўв. рэд.) спрабуюць адмаўляць свой афіцыйны ўдзел, але факты тут у наяўнасці».

«Дзеянні гэтыя адназначна злачынныя, варожыя. Яшчэ нядаўна складана было падумаць, што суседняя краіна, чалец NATO, чалец Еўрасаюза, можа рыхтаваць экстрэмістаў для ўзброеных дзеянняў на тэрыторыі свайго суседа», — дадаў Глаз.

Нагадаем, выданне The Times выпусціла матэрыял пра баявую падрыхтоўку беларусаў у Польшчы, якія былі вымушаныя пакінуць краіну і ў будучыні хочуць вярнуцца ў Беларусь, каб змагацца супраць рэжыму.

У Беларусі на гэтую публікацыю не звярнулі ўвагі, але яе пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён паведаміў, што ў Расіі няма канкрэтнай інфармацыі «пра падрыхтоўку ў Польшчы дзяржаўнага перавароту ў Беларусі», але ў Мінска і Масквы «вельмі шмат непрыяцеляў, нават ворагаў».