Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зноў даражэе аўтамабільнае паліва. Але ёсць і ўмоўна пазітыўная навіна, якая можа спадабацца кіроўцам
  2. Праваабаронцы: У Беларусі — масавыя затрыманні за ўдзел у пратэстах і па «справе Гаюна»
  3. BYSOL заявіў пра новыя рызыкі для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія ездзілі і ездзяць у Беларусь. Даведаліся падрабязнасці
  4. Банкі ўкараняюць новаўвядзенні для ўкладаў: адны з іх могуць спадабацца кліентам, іншыя — не вельмі
  5. Качанава выказалася пра павышэнне пенсій. Тым часам Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва выхваляецца, што купаецца ў грашах
  6. Стала вядома, чым цяпер займаецца экс-кіраўнік ПВТ Валерый Цапкала
  7. BYSOL: У сілавікоў новая тактыка для людзей з «пратэсным бэкграўндам», якія вяртаюцца ў Беларусь
  8. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
  9. Эксперты проанализировали последние заявления МИД РФ и Шойгу, который назвал западных миротворцев «законными целями» — вот их выводы
  10. У беларусов появилось новое экзотическое направление, куда не нужна виза. Узнали, как там с ценами и пляжным отдыхом
  11. «Мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна». Трамп прызначыў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне ў ЗША
  12. Пока другие отрасли в убытках, нашелся новый драйвер экономики: у всех его топ-предприятий — рекордная прибыль
Читать по-русски


Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы збіраецца спыніць рух праз польска-беларускую мяжу зарэгістраваных у Беларусі і Расіі фур з таварамі. Праект распараджэння ўрада размясціў Цэнтр урадавага заканадаўства.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Тлумачыцца гэтая мера пытаннямі «забяспечання грамадскай бяспекі».

«Прыпыняецца да асобнага распараджэння грузавы рух праз мяжу з Рэспублікай Беларусь для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтацягнікоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў тэксце дакумента.

У дакуменце адзначаецца, што ён уступіць у сілу праз суткі пасля афіцыйнай публікацыі. Пакуль жа, у адпаведнасці са звесткамі ўрадавага заканадаўчага цэнтра, гэтую пастанову яшчэ не падпісаў міністр унутраных справаў і адміністрацыі.

Адзначым, што чарговае абмежаванне з боку Польшчы наўрад ці нешта кардынальна зменіць для беларускіх грузаперавозчыкаў. Еўрасаюз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, уключаючы транзітныя, для беларускіх і расійскіх кампаній. Праязджаць у ЕС пасля гэтага маглі беларускія фуры па спецыяльных прапусках. Іх маглі атрымаць, да прыкладу, фармацэўтычныя, медыцынскія, сельскагаспадарчыя кампаніі. Усім астатнім грузавікам з Беларусі і Расіі ўезд у Еўропу забаранілі яшчэ 9 красавіка мінулага года.

Адметна, што рашэнне ў Польшчы прынялі ў той дзень, калі Вярхоўны суд Беларусі пакінуў без задавальнення апеляцыю журналіста міжнароднага канала грамадскага тэлебачання Польшчы Polonia, актывіста Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута, асуджанага на восем гадоў калоніі.