Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  2. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  3. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  4. Кочанова вспомнила нашумевший закон, которым населению отомстили за 2020 год, и озвучила, кто следующий в очереди на «урегулирование»
  5. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  6. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  7. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
  8. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  9. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  10. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  11. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  12. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  13. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  14. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  15. Почему идея Лукашенко позвать пакистанцев взорвала соцсети, а власть так быстро перешла к угрозам и «покаянным» видео? Спросили социолога
  16. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  17. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
Читать по-русски


Заява Уладзіміра Пуціна пра размяшчэнне ў Беларусі ядзернай зброі — гэта спробы напалохаць іншыя дзяржавы і змусіць да дыялогу на ўмовах Расіі. Пра гэта ў інтэрв'ю Radio NV заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Скриншот видео
Скрыншот відэа

На думку Падаляка, у сітуацыі, калі вялікае наступленне РФ ва Украіне правалілася, стаўленне да Расіі ў свеце негатыўнае, а супраць расійскага прэзідэнта выпісаны ордар МКС, які многія краіны збіраюцца выканаць, Пуцін такімі заявамі спрабуе павысіць свае стаўкі і «шукае магчымасці дамінаваць у інфармацыйным парадку дня, не больш за тое».

— Я думаю, што ўсё ж такі спробы размясціць будуць, яшчэ раз падкрэсліваю, спробы, гэта не значыць, што дакладна будзе размяшчэнне. Спробы, пачатак транспартавання, ведаеце, гэта імітацыйны ход рэчаў, які вельмі любіць Расійская Федэрацыя для таго, каб атрымаць магчымасць пра нешта весці перамовы, — лічыць Падаляк.

Разам з тым ён адзначае, што Расія наўрад ці наважыцца выкарыстаць гэтую ядзерную зброю, «таму што будуць цяжкія наступствы перш за ўсё для Расіі, а не для Беларусі, гэта відавочна».

Што да Аляксандра Лукашэнкі, то Захад ужо папярэдзіў, што Беларусь атрымае «істотнае павышэнне колькасці і якасці санкцый», калі дазволіць юрыдычна размяшчэнне расійскага арсенала на сваёй тэрыторыі, нагадаў Падаляк.

Ён таксама назваў Лукашэнку «інфармацыйным топ-прапагандыстам Крамля», слова якога наўрад ці сёння мае нейкую вагу.

— Таму што фактычны кантроль, мы з вамі ўжо разумеем гэта ў поўным аб’ёме, над вайсковай вертыкаллю ў Беларусі, сілавой вертыкаллю ў Беларусі, над інфраструктурнымі аб’ектамі, такімі як Мазыр або палігоны, цалкам належыць Расійскай Федэрацыі. Таму Расія выкарыстоўвае Беларусь не як суверэнны суб’ект, а выключна як сваю тэрыторыю, якая мае пэўныя дэкаратыўныя прыкметы суверэннасці як такой, на жаль. То-бок Лукашэнка не суб’ект, які можа сказаць «хачу» ці «не хачу». Гэта выключна топ-прапагандыст, не болей. І гэтая пазіцыя, калі ўсё ж Расія сапраўды не проста імітуе перавозку ядзернай зброі ў Беларусь, а паспрабуе гэта зладзіць, то гэта будзе азначаць, што Лукашэнку наогул можна выкрасліць з пераліку людзей, пра якіх трэба згадваць, — заявіў прадстаўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Падаляк адзначыў, што Украіна дагэтуль бачыла розніцу паміж Расіяй, якая з’яўляецца ініцыятарам і непасрэдным удзельнікам вайны, і Беларуссю, якая дае РФ сваю інфраструктуру, але як юрыдычны суб’ект у вайне не ўдзельнічае. Аднак заявы Лукашэнкі пасля таго, што адбылося ў Мачулішчах, якія Падаляк назваў «неадэкватнымі», на яго думку, пагаршаюць становішча.

— Лукашэнку было б лепш менш гаварыць, бо гэта будзе мець для яго асабіста важнае значэнне для абароны ў пасляваенны час. Бо ён зможа сказаць, што некаторыя рэчы ён рабіў пад прымусам Расійскай Федэрацыі, і гэта будзе адвакацыя для сябе. Але я крыху вышэй казаў пра тое, што Расія абсалютна выразна, свядома выкарыстоўвае яе як суб’ект інфармацыйнага ціску, у прыватнасці, на еўрапейскія супольнасці, украінскую супольнасць. Таму ён і робіць гэтыя агідныя заявы, якія толькі пагаршаюць яго асабістае становішча, — заявіў Міхаіл Падаляк.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін 25 сакавіка заявіў, што Мінск і Масква дамовіліся пра размяшчэнне ў Беларусі тактычнай ядзернай зброі, пра што даўно прасіў Лукашэнка. Да 1 ліпеня на тэрыторыі Беларусі скончаць будаўніцтва спецыяльнага сховішча для тактычнай ядзернай зброі.

Паводле прэзідэнта РФ, падставай для такога кроку паслужыла заява Вялікабрытаніі пра пастаўкі Украіне снарадаў са збедненым уранам.