Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Скрозь агідны лес смутку. Ліст каманды «Люстэрка» кіраўніцам TUT.BY Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай
  2. У Джо Байдена диагностировали смертельную болезнь
  3. На рынке труда усиливается проблема, которой недавно озадачился Лукашенко
  4. В ISW пояснили, что может означать затягивание РФ переговоров с Украиной
  5. Силовики взялись «помогать» очередным крупным компаниям — с маски-шоу и задержаниями. Чем опасно такое поведение и почему терпит бизнес
  6. Синоптики объявили на понедельник неблагоприятное гидрометеорологическое явление. В чем причина?
  7. Победителем «Евровидения-2025» стал исполнитель Джей Джей из Австрии
  8. К проблемам с картофелем и луком добавились трудности с еще одним популярным товаром. Что случилось на этот раз?
  9. Пресс-секретарь Путина рассказал, при каких условиях возможна его встреча с Зеленским
  10. Президентские выборы в Польше: экзитполы показали, кто пройдет во второй тур. Но разрыв между противниками минимальный
  11. Адно імгненне — і яны аказаліся ў смяротнай пастцы на дне мора. Гісторыя пра адну з самых жудасных смерцяў, якую можна сабе ўявіць
Читать по-русски


ЗША ўвялі санкцыі супраць трох арганізацый і дзевяці фізічных асоб з Беларусі. Сярод іх — МАЗ, БЕЛАЗ, ЦВК і іх кіраўнікі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства фінансаў ЗША.

БелАЗ. Фото носит иллюстративный характер
БЕЛАЗ. Фота мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Увядзенне новых санкцый ва Упраўленні кантролю за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША (OFAC) тлумачаць адказам на «жорсткія рэпрэсіі, якія працягваюцца супраць прадэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці ў сувязі з ашуканскімі прэзідэнцкімі выбарамі ў жніўні 2020 года». У ведамстве заявілі, што «гэтыя дзеянні таксама падкрэсліваюць гатоўнасць Злучаных Штатаў заклікаць рэжым у Минску да адказу за яго саўдзел у неабгрунтаванай вайне Расійскай Федэрацыі супраць Украіны».

У санкцыйным спісе аказаліся два дзяржаўныя аўтагіганты — МАЗ і БЕЛАЗ, а таксама іх кіраўнікі Валерый Іванковіч і Сяргей Нічыпаровіч.

Абмежаванні ўвялі таксама супраць ЦВК і новага складу, сярод якіх Ігар Карпенка, Алена Балдоўская, Дзяніс Дук, Алена Кунцэвіч, Аляксандр Ткачоў, Кацярына Фядосенка і Аляксандр Южык.

У спісе таксама ўрадавы самалёт EW-001PA — Boeing 737. «Лукашэнка мае эксклюзіўны доступ да EW-001PA і іншых раскошных самалётаў і выкарыстоўвае іх для асабістых паездак. Больш за тое, Лукашэнка выкарыстаў EW-001PA са сваёй сям’ёй і іншымі людзьмі са свайго атачэння для міжнародных паездак», — гаворыцца ў паведамленні Мінфіна ЗША.

Санкцыі прывядуць да блакавання актываў у выпадку, калі яны знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, а таксама арганізацый, якія на 50% і больш належаць названым у спісе асобам або кампаніям. Супрацоўніцтва з унесенымі ў спіс структурамі можа прывесці да другасных санкцый, адзначаецца ў паведамленні.