Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  2. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  3. Тихановская и Лукашенко сделали заявления ко Дню труда. Они звучат словно из разных вселенных
  4. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  5. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  6. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  7. Россия требует полной капитуляции Украины и отклоняет мирные инициативы — ISW
  8. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. BYSOL: У силовиков новая тактика для людей с «протестным бэкграундом», которые возвращаются в Беларусь
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  12. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  13. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  14. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  15. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  16. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  17. Наталья Эйсмонт прокомментировала освобождение Юрия Зенковича — фигуранта дела «о попытке госпереворота»
  18. Кочанова пояснила, что будет с пенсиями и зарплатами. Есть над чем задуматься, если учесть ожидаемый дефицит казны и прогнозы экономистов
Читать по-русски


Былы пазаштатны дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч у эфіры «Фейгин Live» выказаўся пра нядаўнія выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах, падчас якіх, паводле кіраўніцтва BYPOL, атрымаў пашкоджанні расійскі ваенны самалёт. Палітык падзякаваў беларускім партызанам і заявіў, што іх дзеяннямі не кіруюць з Украіны.

Аляксей Арастовіч. Скрыншот відэа

Аляксей Арастовіч пагадзіўся з версіяй, што да выбухаў у Мачулішчах спрычыніліся беларускія партызаны:

— Яны ўзялі адказнасць на сябе, трэба думаць, што гэта яны, — сказаў ён.

Палітык заявіў, што «Беларусь не зводзіцца да Лукашэнкі», нягледзячы на тое што апошні дазваляе расійскай арміі наносіць удары па тэрыторыі Украіны:

— Ёсць беларусы, якія дапамагаюць «воінам святла» змагацца супраць цемры, пашкоджваючы вельмі дарагія, вельмі ключавыя і вельмі сістэмаўтваральныя элементы вялікіх разведвальна-ўдарных комплексаў, скіраваных супраць Украіны. Гэта вельмі сур’ёзная перамога — нездарма яе ўсе так адзначылі. Дзякуй беларускім партызанам, — сказаў Арастовіч.

Вядоўца праграмы Марк Фейгін нагадаў пра ўчорашнюю пазапланавую нараду Лукашэнкі з сілавікамі і выказаў меркаванне, што беларускія ўлады баяцца ўдараў па вайсковых аб’ектах з боку Украіны. На гэта Арастовіч падкрэсліў, што Украіна «прынцыпова» не атакуе нашую краіну, каб не псаваць з ёй адносіны, а таксама таму, што Беларусь мае вялікае значэнне для ўкраінскай бяспекі.

Палітык нагадаў, што з тэрыторыі Беларусі ўжо некалькі месяцаў не наносіліся ўдары па Украіне, і запісаў гэта ў заслугу Лукашэнкі, дапусціўшы, што той асцерагаецца яшчэ большага ўцягвання Беларусі ў вайну:

— Шмат рыторыкі, шмат візітаў у Маскву, шмат страшных заяваў, але ўдараў з тэрыторыі Беларусі няма. Гэта найважнейшы фактар, — заявіў экс-дарадца.

Менавіта таму Украіна не б’е па беларускай тэрыторыі, патлумачыў ён. Таксама, паводле ягоных словаў, Кіеў не звязаны з партызанамі ўнутры нашай краіны:

— Дзеяннямі беларускіх партызан мы не кіруем. Аднак дзеянні партызан не скіраваныя супраць Беларусі — яны ўдарылі па акупацыйных расійскіх войсках. Гэта зусім іншая гісторыя. Беларусь акупаваная расіянамі, гэта адназначна, — сказаў Арастовіч.

Нагадаем, раніцай 26 лютага ў ваколіцах вайсковага аэрадрома ў Мачулішчах мясцовыя жыхары чулі два выбухі. У BYPOL паведамілі, што былі пашкоджаныя расійскі ваенна-транспартны самалёт і снегаўборачная тэхніка. У мясцовых чатах пасёлка Мачулішчы пісалі пра вялікую колькасць вайскоўцаў «з аўтаматчыкамі», праверкі машын, абыходы супрацоўнікамі АМАП мясцовых жыхароў.

Як заявіў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў, выбухі — вынік дыверсіі беларускіх партызан: яны скінулі выбуховыя прылады на расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛВ) А-50, які знаходзіўся на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах. Паводле Азарава, самалёт выведзены з ладу. У Мінабароны сітуацыю афіцыйна не каментавалі. У МНС сказалі, што інфармацыі пра выбухі не паступала. Улады дагэтуль ніяк не пракаментавалі надзвычайнае здарэнне.

Пры гэтым 27 лютага Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду з вузкім колам сілавікоў. У свой кабінет ён запрасіў дзяржсакратара Савета бяспекі, міністраў унутраных справаў і абароны, старшыняў КДБ і Дзяржпамежкамітэта.