Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  2. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Зянон Пазняк расказаў пра планы стварыць Раду бяспекі сумесна з палком Каліноўскага. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

Зянон Пазняк на канферэнцыі ў Варшаве 7 лютага 2023 года. Скрыншот з трансляцыі канферэнцыі на YouTube-канале "Наш Дом"
Зянон Пазняк на канферэнцыі ў Варшаве 7 лютага 2023 года. Скрыншот з трансляцыі канферэнцыі на YouTube-канале Belaruski Dom

— Паміж палком імя Кастуся Каліноўскага і іншымі нацыянальна-дэмакратычнымі арганізацыямі вядуцца кансультацыі пра стварэнне ваенна-палітычнай структуры — Рады бяспекі, з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ва ўмовах вайны ва Украіне і акупацыіі Беларусі Расійскай Федэрацыяй, — заявіў ён.

Акрамя таго, Пазняк дадаў, што гэты орган «у перспектыве можа сыграць велізарную ролю ў адраджэнні Беларусі і ў заваяванні свабоды Беларусі».

Вадзім Кабанчук, намеснік камандзіра палка Каліноўскага, адзначыў, што ваенна-палітычны суб’ект пакуль «будзе несці больш прадстаўнічыя функцыі».

— Бо для палка вельмі важна, што Украіна, ключавая краіна ў нашым рэгіёне, адкуль будзе вырашацца лёс Беларусі, будзе задзейнічаная ў гэтым працэсе. За 11 месяцаў не былі створаныя сталыя палітычныя кантакты з беларускай апазіцыяй. А такая неабходнасць ёсць, — пракаментаваў Кабанчук. — Як вайсковай структуры нам вельмі важна, каб былі палітычныя прадстаўнікі, якія будуць займацца лабіяваннем інтарэсаў. Перад палком стаіць вельмі шмат пытанняў, пачынаючы з забяспечання і заканчваючы рэкрутынгам.