Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  11. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  12. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  13. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
Читать по-русски


Польшча працягвае дамагацца вызвалення палітзняволенага журналіста і прадстаўніка польскай меншасці Андрэя Пачобута, у тым ліку робіць непублічныя крокі. Пра гэта паведамілі ў МЗС Польшчы 9 студзеня, перадае Polskie Radio.

Андрей Почобут. Источник фото: ПЦ «Весна»
Андрэй Пачобут. Крыніца фота: ПЦ «Вясна»

— Мы няспынна патрабуем яго неадкладнага вызвалення. Мы робім таксама захады, пра якія я не магу публічна гаварыць, — заявіў намеснік міністра замежных справаў Польшчы Павел Яблонскі. — Падобныя захады мы рабілі і ў дачыненні да іншых асобаў, супрацьпраўна арыштаваных у Беларусі. Не ва ўсіх выпадках яны заканчваліся поспехам. Я запэўніваю, што кожны дзень мы дзейнічаем па пытанні вызвалення Андрэя Пачобута і іншых палітвязняў у Беларусі.

У панядзелак, 9 студзеня, Пачобута мусілі пачаць судзіць у Гродзенскім абласным судзе. Але разгляд справы, які мусіў пачацца яшчэ 28 лістапада, чарговы раз перанеслі — цяпер на 16 студзеня.

Нагадаем, гродзенскі журналіст, чалец пазбаўленага рэгістрацыі Саюза палякаў у Беларусі Андрэй Пачобут знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка 2021 года. Яму выстаўленыя абвінавачанні па двух артыкулах КК: арт. 361 (заклікі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы). «Распальваньне», сярод іншага, сілавікіўбачылі ў выказванні журналіста пра агрэсію СССР супраць Польшчы ў 1939 годзе. Увосень КДБ занёс Пачобута ў пералік «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

У снежні польская газета Wyborcza ўключыла Андрэя Пачобута ў спіс «герояў 2022 года».